Грамадства44

У Гродне затрымалі айцішніка. Зноўку за каментары ў тэлеграм-чатах

Некаторыя з гэтых каментароў маглі выдаць і яго асобу.

Андрэй Бурдзеня. Фота: ягоная старонка «УКантакце» (архіўная копія)

Затрыманаму Андрэю Бурдзеню 42 гады. Ён з Гродна, вучыўся ў школе №6, а пасля служыў у арміі. Вядома, што цяпер ён часова не працуе, але раней нейкі час працаваў у IT-сферы, а яшчэ раней займаўся вытворчасцю кухоннай мэблі і меў сваё ІП.

Андрэя затрымалі за каментары ў тэлеграм-чатах, якіх ён пакінуў больш за тры сотні. Ягоны акаўнт у тэлеграме падпісаны ўласным імем Андрэй — невядома, ці «шукаецца» ён па тэлефонным нумары і ўвогуле як добра абаронены, але гэта моцная зачэпка. Да таго ж ён пісаў даволі шмат асабістай інфармацыі ў каментарах.

У тэлеграм-канале ГУБАЗіКа сцвярджаецца, што «цяпер мужчына адкажа згодна з крымінальным заканадаўствам». Звычайна гэта значыць, што супраць чалавека заведзена крымінальная справа і неўзабаве яго перавядуць у СІЗА.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Чел
    20.09.2023
    Хартия активно лоббирует Телеграм. Реклама и сейчас висит под каждой статьёй. Если есть видео, то делает линк на Телеграм, а не выкладывает сам ролик с цитированием. Это чтобы любопытные устанавливали Телеграм и палились.
  • Чугуний
    21.09.2023
    Чел, к сожалению нива тоже так делает. Чтобы посмотреть видео нужна регистрация в этом дер@ме от дурова.
  • Анатоль Вярцінскі
    21.09.2023
    Не пізд@зіце за тг, ёлупні. Каб не тг, мы былі б ўжо ў рашцы поўнасцю і нам было б піз@а даўна. Трэба было не каментары пісаць у тг, а шорах рэальны навадзіць. І які дурань будзе пісаць са свайго асабістага аккаунту, калі да гэтага твой нік вядомы па кнізе кантактаў тваім сябрам і родзічам... Ды калі ты яшчэ быў раней пад рэальным імем і фаміліяй...

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк20

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа89

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць