Грамадства99

«Выявы лікаў святых павінны выклікаць станоўчыя эмоцыі». Улады патлумачылі, чаму прыбралі іконы новапакутнікаў з храма

Прыбраныя з Пакроўскага кафедральнага сабора ў Гродне іконы ўтрымлівалі «непрымальныя ў такім богаўгодным месцы сцэны гвалту і варожасці». Так адказалі на рэзананс у звязаным з аблвыканкамам тэлеграм-канале «Гродно Медиа Group», заўважыла выданне hrodna.life. Гэта праўладны канал, дзе публікуюць навіны з райцэнтраў, шаржы на апазіцыянераў і здзекі з вайны ў Украіне. 

Чырвоным колерам пазначаны месцы, адкуль зніклі іконы. Фота зроблена 7 кастрычніка 2023 года. У канцы верасня іконы яшчэ былі на месцы. Фота: pokrovgrodno / vk.com

«Гэты факт спрабуюць, як звычайна, перакруціць і паднесці як нешта дрэннае і няправільнае, хоць кожны з нас ведае, што любая духоўная ВЕРА — гэта вера ў каханне, у дабро і міласэрнасць. Любая Царква павінна вучыць верацярпімасці, беражліваму стаўленню да гістарычнай і культурнай спадчыны ўсякага народа.

Ідучы ў Храм Божы, чалавек шукае супакаення, у тым ліку праз візуальны светапогляд. Выявы лікаў Святых павінны натхняць на станоўчыя эмацыйныя перажыванні і садзейнічаць правільнаму этычнаму і маральнаму выхаванню», — напісалі ў канале.

Пры гэтым, як заўважае hrodna.life, «непрымальныя сцэны гвалту і варожасці» ёсць на мностве абразоў. У гісторыі Царквы ёсць пакутнікі, у тым ліку факт раскрыжавання самога Ісуса Хрыста. Традыцыйна яны адлюстроўваюцца на абразах. Калі прытрымлівацца логікі ўладаў, прыбраць трэба не толькі гэтыя дзве іконы.

Іконы новапакутнікаў выклікалі спрэчкі і раней

У канцы мінулага тыдня стала вядома, што са Свята-Пакроўскага сабора ў Гродне зніклі дзве з васьмі ікон новапакутнікаў. Яны з’явіліся ў царкве 17 гадоў таму.

На іх былі намаляваныя савецкія сілавікі — чырвонаармейцы, афіцэры і чэкісты, якія забівалі праваслаўных дзеячаў. У прыватнасці, на двух зніклых іконах былі выяўлены мітрапаліт Кіеўскі Уладзімір (закатаваны ў 1918 годзе) і мітрапаліт Петраградскі Веніямін (расстраляны ў 1922 годзе).

Іконы выклікалі пытанні ў сілавікоў з моманту з’яўлення ў 2006 годзе. Апошнім часам выказвацца супраць іх пачала праўладная, прарасейская і антыбеларуская актывістка Вольга Бондарава.

Каментары9

  • Шнек
    10.10.2023
    Какие эмоции по мнению этих властей должен вызвать портрет Николая ll Кравового в церкви?
  • Крыж Еўфрасіньні
    10.10.2023
    Хай напачатку нацыскія сімбалы прыбяруць а потым распавядаюць за Ежесі aud dem Himmel
  • відьма
    10.10.2023
    к лику святых причисляют священно- велико- и прочее мученников. в церкви все пронизано мрачной гнетущей атмосферой. и неспроста - прихожанин должен испытывать богобоязнь
    какое положительные эмоции? придумывали б штоле отмазки менее идиотские. но... видать, не дано им

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію84

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію84

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць