Здарэнні77

«Чорная метка ад Прыгожына?» На полі ў Александрыі знайшлі міну

Падчас збору цыбулі на полі ў Александрыі Шклоўскага раёна знайшлі міну. Зборам уражаю займаліся маладыя трэнеры дзіцячай спартыўнай школы, якія адпрацоўваюць размеркаванне.

Скрыншот відэа ў тыктоку

У тыктоку завірусілася відэа, на якім бачна, як на сельскагаспадарчым полі ляжыць, меркавана, міна. Усяго ў некалькіх метрах ад яе хлопцы працягваюць збіраць цыбулю. Відэа набрала 341 тысячу праглядаў.

Ролік зняла дзяўчына, якая скончыла Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву. Цяпер яна павінна адпрацаваць два гады трэнерам у дзіцячай спартыўнай школе. Але, як бачна, выпускнікам вучылішча даводзіцца займацца не толькі сваімі непасрэднымі працоўнымі абавязкамі. Плацяць трэнерцы на адпрацоўцы ўсяго 850 рублёў, дзеліцца яна ў сацсетках. На пытанне, як яна апынулся на полі з цыбуляй замест спартовай залы, дзяўчына адказала лаканічна: «Няма каму збіраць».

@olchik4713 #беларусь #могилев ♬ оригинальный звук - Olchik

Дзяўчына адзначыла ў тыктоку, што міна ляжала практычна на паверхні. Па словах трэнеркі, яны паведамілі аб небяспечнай знаходцы ў міліцыю, але ніхто не прыехаў.

Нехта з каментатараў прыгадаў аналагічны выпадак з сумным канцом: «Гадоў 15 таму хлопцы таксама такую знайшлі. І вырашылі раскруціць. Хлопец застаўся без нагі». Але шмат хто паставіўся да выпадку з гумарам і пачаў жартаваць: «Чакаем распакоўку!», «Чорная метка ад Прыгожына?», «Забірай капусту квасіць замест гнёту».

Каментары7

  • Мина - женское имя имеет греческое происхождение и переводится как "лунный свет"
    17.10.2023
    Во время сбора лука на поле в Александрии Шкловского района нашли мину

    спецыяльна адкрыла навіну ў ру варыянце дзеля ашчушчэний.., як гучыць... уборка лука


  • відьмаявідьма
    17.10.2023
    уБішкеке... кхе-кхе...
    да, Дерзайнер?)
     ̰ ̰͇̰ ̷̰͇̰̰͇̰н̷̰͇̰̰͇̰у̷̰͇̰̰͇̰ ̷̰͇̰̰͇̰Т̷̰͇̰̰͇̰и̷̰͇̰̰͇̰,̷̰͇̰̰͇̰ ̷̰͇̰̰͇̰б̷̰͇̰̰͇̰л̷̰͇̰̰͇̰и̷̰͇̰̰͇̰н̷̰͇̰̰͇̰,̷̰͇̰̰͇̰ ̷̰͇̰̰͇̰и̷̰͇̰̰͇̰ ̷̰͇̰̰͇̰д̷̰͇̰̰͇̰а̷̰͇̰̰͇̰е̷̰͇̰̰͇̰ш̷̰͇̰̰͇̰ь̷̰͇̰̰͇̰ (зайчёрткнуто)
  • Орк
    17.10.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку6

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку6

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць