Усяго патроху55

Сотні дэпутатаў ЕС ехалі на працу, але замест яе выпадкова трапілі ў Дыснейлэнд. Што здарылася?

Штомесяц Еўрапарламент арганізоўвае чартарныя цягнікі для палітыкаў ЕС, каб вазіць іх паміж сваімі дзвюма штаб-кватэрамі ў Бруселі і Страсбургу. Але гэтым разам нешта пайшло не так.

Дыснейлэнд у Парыжы. Фота pixabay 

Цягнік, які ў панядзелак павінен быў адвезці сотні дэпутатаў і чыноўнікаў Еўрапарламента ў Страсбург, выпадкова павярнуў не туды і трапіў у парыжскі Дыснейлэнд. Пра кур’ёзную сітуацыю піша выданне Politico.

На пачатку гэтага тыдня павінна была адбыцца звычайная для дэпутатаў Еўрапарламента працэдура: яны павінны былі разам сесці ў цягнік на брусельскім вакзале Мідзі і ў выніку прыехаць з Бельгіі ў французскі горад Страсбург. Аднак пасля таго, як яны праехалі аэрапорт Шарля дэ Голя ў Парыжы, гэты цягнік выпадкова накіраваўся зусім у іншы бок і трапіў у Дыснейлэнд.

Там дэпутаты і чыноўнікі захраслі на 45 хвілін, але ўспрынялі гэтую сітуацыю з гумарам.

«Тут амаль усе смяюцца з вар’яцтва сітуацыі. Некаторыя нават скардзіліся, што ў цягніку няма бясплатных атракцыёнаў, бо яны самі не могуць выйсці з цягніка ў парк», — расказаў памочнік аднаго з еўрадэпутатаў.

Эмануэль Фулан, памочнік іншага парламентарыя, у сваю чаргу пажартаваў, што цяпер Еўрапарламенту трэба ўзяць сабе дэвіз Дыснейлэнда: «Там, дзе здзяйсняюцца мары».

Politico таксама цытуе словы нямецкага дэпутата Даніэля Фройнда, які напісаў у твітары, што «мы не парламент Мікі Маўса».

Журналісты Politico, якія асвятлялі здарэнне, ад сябе дадалі, што Дональд Дак ніякіх каментароў адносна сітуацыі не даваў.

Каментары5

  • Казік
    17.10.2023
    >Цягнік выпадкова павярнуў не туды

    Шмат я не ведаю пра чыгунку…
  • ты не веришь в вол шепство ?
    17.10.2023
    https://www.youtube.com/watch?v=sve96MndaAI

    #1-вый состав пошел#
  • ахрэтекта гаўди
    18.10.2023
    Шмат я не ведаю пра чыгунку…
    а пра трамваї?

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»5

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Усе навіны →
Усе навіны

Вось як выглядалі дзеці на лінейцы ў той самай баранавіцкай школе — «астраўку Паўночнай Карэі» ФОТЫ25

Лукашэнка папракнуў Расію, Кітай і Індыю ў безыніцыятыўнасці19

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя14

Беларускія футбалісты выратавалі пажылую жанчыну з палаючага дома ў Кыргызстане1

Стала вядома, колькі «Савушкаў прадукт» заплаціў за Полацкі малочны камбінат1

Двое беларусаў, якія мелі сувязі з расійскай вайсковай прамысловасцю, прызналі сваю віну ў Літве2

Лукашэнка запрасіў кіраўніка Лаоса ў Беларусь. Той прапанаваў разам здабываць золата2

«Прывет, дарагая, гэта Аляксей Хлястоў». Нехта стварыў фэйкавы акаўнт спевака

Архітэктара Шабунеўскага рэпрэсавалі за «злачыннае будаўніцтва моста» цераз Сож. Там і цяпер праблемы з пераправай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»5

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць