Усяго патроху11

На навагодні феерверк будуць прапускаць цераз восем КПП

Акрамя таго, міліцыя прапануе ў навагоднюю ноч пасля 21.00 забараніць продаж спіртнога ў кругласутачных крамах.

З 24 снежня 2009 года па 8 студзеня 2010 года органы ўнутраных спраў Беларусі будуць несці службу ва ўзмоцненым рэжыме.

Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Аляксандр Барсукоў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску 15 снежня.

Паводле яго слоў, у забеспячэнні правапарадку ў навагоднія святы плануецца задзейнічаць прыблізна 10 тысяч супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў, у тым ліку ў Мінску — прыкладна тры тысячы.

Пад асаблівы кантроль будуць узяты месцы правядзення масавых мерапрыемстваў. Яны будуць агароджаны турнікетамі, абследаваны піратэхнічнымі групамі.

Агляд пры праходжанні на агароджаныя тэрыторыі будзе ажыццяўляцца ручнымі і стацыянарнымі металадэтэктарамі.

Сярод асноўных месцаў правядзення свят у Мінску — Кастрычніцкая плошча і тэрыторыя каля стэлы «Мінск — горад‑герой». Феерверк блізу стэлы пачнецца 1 студзеня ў 1.30.

Прапускаць гледачоў на яго плануецца праз восем КПП.

На Кастрычніцкай плошчы ў навагоднюю ноч будуць працаваць прыкладна 2.300 супрацоўнікаў міліцыі ў форме і прыкладна 100 — у цывільным адзенні. Гэтая плошча, як і іншыя месцы масавых мерапрыемстваў, будзе знаходзіцца пад відэаназіраннем. Інфармацыя будзе паступаць у штаб у МУС.

Барсукоў паведаміў, што традыцыйна продаж спіртнога ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў і ў радыусе 500 метраў ад іх будзе забаронены за дзве гадзіны да пачатку святкавання.

Акрамя таго, міліцыя прапануе ў навагоднюю ноч пасля 21.00 забараніць продаж спіртнога ў кругласутачных крамах.

Барсукоў паведаміў, што напярэдадні святаў праваахоўныя органы актывізавалі працу па канфіскацыі вадкасці з утрыманнем спірту, напрыклад ачышчальнікаў шкла, якія кантрабандысты спрабуюць увозіць у Беларусь. З абароту выключана ўжо 1 млн. 606 тон такой прадукцыі.

Акрамя таго, ужо канфіскавана больш як 1,7 млн. адзінак піратэхнікі (за апошнія паўтара месяцы 2008 года — 480 тыс.).

Як паведаміў начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай аховы пры надзвычайных сітуацыях Міністэрства аховы здароўя Алег Панчук, у ноч з 31 снежня 2008 года на 1 студзеня 2009 года ў медыцынскія ўстановы з рознымі траўмамі ў выніку выкарыстання піратэхнікі звярнуліся 56 чалавек.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць