Грамадства1818

«Чулі пра смерць Ванечкі». Высокапастаўлены расейскі вайсковец, забіты ў Карабаху, аказаўся беларусам. Яго пахавалі ў роднай вёсцы

Іван Коўган нарадзіўся ў Капыльскім раёне. Штогод імкнуўся прыязджаць на радзіму. У Беларусі яго і пахавалі, піша «Свабода».

Іван Коўган. Калаж: «Свабода»

20 верасня ля вёскі Джанятаг (арм. Чанкатах) у Нагорным Карабаху абстралялі аўтамабіль з расейскімі міратворцамі. Усе пяцёра вайскоўцаў, што ў ім былі, загінулі.

На наступны дзень прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў у тэлефоннай размове з Уладзімірам Пуціным прынёс спачуванні і выбачэнні за смерць расейскіх вайскоўцаў. Аліеў паабяцаў, што Азербайджан правядзе расследаванне гэтага інцыдэнту, а вінаватыя будуць пакараныя.

Сярод тых расейскіх вайскоўцаў, што загінулі ў Карабаху, быў намеснік камандуючага міратворчым кантынгентам капітан першага рангу Іван Коўган. Ён родам з Беларусі.

«Вельмі добры хлопец быў»

Іван Коўган нарадзіўся 23 верасня 1972 года ў вёсцы Канюхі Капыльскага раёна. Вёска вядомая тым, што тут нарадзіўся і пісьменнік Алесь Адамовіч.

«Свабода» датэлефанавалася ў Канюхі. «Канечне, чулі пра смерць Ванечкі. Вельмі добры хлопец быў. Спрабаваў штогод прыязджаць да бацькоў у адпачынак», — расказалі пра яго аднавяскоўцы.

Пасля школы Іван Коўган паехаў вучыцца ў Талін у мясцовае вайсковае вучылішча. Потым скончыў факультэт кіраўнічага складу Вайсковага ўніверсітэта Міністэрства абароны Расеі.

Іван Коўган служыў афіцэрам на Паўночным флоце Расеі. Даслужыўся да намесніка камандуючага падводнымі сіламі Паўночнага флоту па вайскова-палітычнай рабоце.

Жыў у горадзе Гаджыева ў Мурманскай вобласці Расеі, дзе знаходзіцца вайскова-марская база Паўночнага флоту Расеі. Ад ліпеня 2023 года служыў у расейскіх міратворчых сілах у Нагорным Карабаху.

Бацькі былі настаўнікамі

Развітанне з вайскоўцам спачатку прайшло ў Доме афіцэраў флоту ў Гаджыеве 29 верасня. Назаўтра цела даставілі ў Беларусь.

Пахавалі Івана Коўгана на могілках у Канюхах. Сярод тых, хто прыехаў развітацца з Іванам Коўганам, быў намеснік камандуючага Паўночнага флоту па вайскова-палітычнай рабоце контр-адмірал Ігар Курачкін.

У Канюхах жывуць бацькі Івана Коўгана. Як расказалі жыхары Канюхоў, яны працавалі настаўнікамі ў мясцовай школе-інтэрнаце. Бацька Васіль Іванавіч быў дырэктарам школы, а маці — Любоў Васільеўна — настаўніцай беларускай мовы. Яны атрымалі кватэру ў дамках, якія будаваліся адмыслова для школьных настаўнікаў. Там жывуць і сёння.

«Свабода» датэлефанавалася да маці Івана Коўгана, але яна адмовілася расказваць пра сына, бо кепска сябе адчувае і «яшчэ не адышла ад трагедыі».

«Мы вучылі Ваню любіць Радзіму, як трэба цаніць і паважаць людзей, вучылі заўсёды быць побач з бацькамі. Мы вучылі абараняць Радзіму, калі яна мае ў гэтым патрэбу. Аднаму не навучылі — захаваць сваё жыццё…» — цытуе маці сайт «Морполит».

У Івана Коўгана засталіся жонка і дачка.

Каментары18

  • Алек. Ру
    19.10.2023
    Радзіма у́ іхніх разуменнях гэта расея.....
  • Міхась
    19.10.2023
    Менавіта Радзіму вы й не навучылі яго любіць, хутчэй савок ды “Отчизну»
  • Карабас Барабас
    19.10.2023
    Маckoвiя нiкому яшчэ дабра не прынесла!

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні9

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

На месцы гібелі Ірыны Фарыён у Львове паставілі дзіўны помнік5

«Прачытаў 1596 кніг». Максім Знак пра турму, свабоду і ворагаў3

Кіроўца запытала ў «Беларуснафты», чаму на іх запраўках адсутнічаюць пракладкі — адказ кампаніі раз'юшыў беларусак31

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай11

Вярхоўны суд Расіі прызнаў экстрэмісцкай арганізацыяй беларускіх «Кіберпартызан»1

Зідан узначаліў зборную Францыі

Без рахунку, без працы, без дакументаў. Як беларус ужо год жыве ў Грузіі пад пагрозай дэпартацыі4

Лукашэнка заявіў пра факты крышавання раскрадальнікаў паліва з боку сілавікоў8

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні9

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць