Культура44

Выйшла кніга пра стваральнікаў Слуцкай персіярні

Манаграфія «Маджарскія: армянскі род у гісторыі Беларусі», прысвечаная гісторыі роду армянскіх майстроў-ткачоў, стваральнікаў знакамітых слуцкіх паясоў, нарэшце, пабачыла свет. Праца над ёй вялася з 2018 года.

Вокладка кнігі

Гісторыя роду Маджарскіх разглядаецца ў манаграфіі як яскравы прыклад беларуска-армянскіх культурных сувязяў у XVIII стагоддзі. Доўгі час захоўваючы сваю армянскую ідэнтычнасць, прадстаўнікі роду тым не менш здолелі інтэгравацца ў лакальную шляхецкую супольнасць Случчыны і Навагрудчыны.

Кніга, выдадзеная на рускай мове, была падрыхтаваная Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі сумесна з Фондам развіцця і падтрымкі армяназнаўчых даследаванняў «АНИВ». Ідэя стварэння такой манаграфіі належыць кіраўніку Фонду «АНИВ» Армену Хечаяну.

Галоўная мэта кнігі — даследаванне гісторыі армянскага роду Маджарскіх на беларускіх землях, у першую чаргу Яна і яго сына Лявона. У ёй праз прызму ўласных лёсаў адлюстраваны асноўныя вехі ў гісторыі справы жыцця іхняга бацькі — фабрыкі-персіярні ў Вялікім Княстве Літоўскім. 

І хоць гістарыяграфія даследавання функцыянавання Слуцкай персіярні налічвае ўжо больш за стагоддзе, але дагэтуль заставаўся шэраг нявырашаных праблем. У час працы над кнігай быў зроблены цэлы шэраг асобных адкрыццяў і ўдакладненняў, якія здолелі развязаць праблемныя пытанні.

Уладзіслаў Міцкевіч побач з партрэтам свайго бацькі, паэта Адама Міцкевіча, упрыгожанага слуцкім поясам. 13 мая 1922, Навагрудак. Фота: Association Bibliothèque Polonaise de Paris

Перш за ўсё гэта дата стварэння і пачатковы этап існавання мануфактуры Маджарскіх у Нясвіжы і Слуцку, роля Лявона як прадаўжальніка традыцый бацькі, склад супрацоўнікаў мануфактуры, іх прафесійная падрыхтоўка і міжасобасныя адносіны.

У кнізе таксама разгледжаны працэс інтэграцыі роду Маджарскіх у шляхецкую супольнасць, іх сваяцтва з беларускімі шляхецкімі родамі. Аўтары звярталі ўвагу перш за ўсё не на асаблівасці тэхналагічных працэсаў і аб'ёмы вытворчасці прадпрыемства, а на чалавечы фактар.

Армянскі купец у Амстэрдаме. Карціна невядомага мастака, 1769. г. Сан-Ладзара-дэльі-Армені (Венецыя).

Кніга складаецца з дзвюх частак. У першай разглядаецца гісторыя роду Маджарскіх і асноўныя этапы развіцця іхняй фабрыкі-персіярні. Асноўная частка тэксту належыць беларускім гісторыкам Дзянісу Лісейчыкаву і Яўгену Глінскаму, а за прачытанне і транслітарацыю армянскіх запісаў адказваў Яўген Гурынаў.

У другой частцы апублікаваны выяўленыя ў архівах Беларусі і Польшчы дакументы па гісторыі роду, прадстаўлены ітынерарыі і слоўнік пісьмовай мовы Яна і Лявона Маджарскіх, выкананыя Лісейчыкавым, а таксама пакаленны роспіс роду, выкананы Глінскім.

Сярод выяўленых дакументаў інвентары маёнткаў Маджарскіх, даведкі, кантракты, пастановы дваранскіх сходаў, выпісы з метрычных кніг касцёлаў, асабістыя лісты Яна і Лявона Маджарскіх да Радзівілаў.

Паясы «слуцкага» тыпу на выстаўцы старажытнасцяў і твораў мастацтва, арганізаванай Навуковым таварыствам у Кракаве. 1859 г. Слуцкія паясы ў XIX ст. трывала асацыяваліся са старапольскай культурай і патрыятызмам. Фота: фрагмент кнігі

Таксама ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі была выяўлена ўнікальная крыніца — дзелавыя запісы бацькі і сына Маджарскіх, якія яны выконвалі на польскай мове, але армянскімі літарамі.

Візуальны рад, за які адказваў гісторык Кірыл Карлюк, складаецца з больш як 100 раней невядомых і малавядомых ілюстрацый, выяўленых у архівах і музеях Беларусі, Польшчы, Францыі, Італіі, Нідэрландаў, Літвы, Расіі, Украіны, Вялікабрытаніі, а таксама ў прыватных калекцыях.

Дэкаратыўны фартух ліхтарнага слупа ў Мінску, узор на якім, стылізаваны на аснове слуцкіх паясоў, прапанаваны Мікалаем Міхалапам. Міхалап да вайны кіраваў Дзяржаўнай карціннай галерэяй Беларусі, у якой захоўвалася вялікая калекцыя слуцкіх паясоў, страчаная ў гады вайны. Фота з кнігі

Матэрыялы, сабраныя ў час працы над кнігай, адкрываюць цэлы шэраг сюжэтаў для далейшых даследаванняў гісторыі армянскай прысутнасці на беларускіх землях і месца армянаў у гісторыі Беларусі.

Сёння кнігу можна набыць у мінскіх кнігарнях «Клякса» (вул. Ульянаўская, 31) і «Акадэмічная кніга» (пр-т Незалежнасці, 72), а таксама ў ерэванскай кнігарні «Наіры» (вул. Каруна, 8).

Каментары4

  • Вясковы дурны мужык
    23.10.2023
    Добра што хоць па-руску напісана, а не на мужыцкай мове. Прыемна чытаць будзе.
  • Gorliwy Litwin
    23.10.2023
    На пускай моае каб і армяне маглі зразумець. Бо кніга і ў Арменііі прадаецца
  • а хто там ідзе
    23.10.2023
    Gorliwy Litwin , важна каб для людзей. Беларусы а ні сабе, а ні для кога не людзі -- як хочуць што ведаць -- хай вучаць язык.

Цяпер чытаюць

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці1

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць19

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць18

Джон Коўл пракаментаваў вызваленне палітвязняў3

За першыя тры гадзіны беларусы сабралі больш за 124 тысячы еўра для 123 вызваленых палітзняволеных2

УСУ вяртаюць пад свой кантроль тэрыторыі ў Пакроўску

Інфармацыя пра вызваленне Валянціна Стэфановіча не пацвярджаецца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці1

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць