Грамадства

Абвясцілі прыём твораў на прэмію турэмнай літаратуры імя Аляхновіча

«Радыё Свабода» і Беларускі ПЭН пачынаюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарам, які быў зняволены.

Прысуджэнне прэміі імя Францішка Аляхновіча адбудзецца ў Дзень зняволенага пісьменніка 15 лістапада. На разгляд будуць прымацца творы, апублікаваныя цалкам ці часткова ў перыяд з лістапада 2021-га па лістапад 2023 года.

Арганізатары просяць сваякоў, сяброў зняволеных збіраць і захоўваць творчасць з-за кратаў, перадаць вязням запросіны ўдзельнічаць у стварэнні літаратуры памяці і зычэнні хуткай свабоды.

Даведацца больш аб прэміі імя Францішка Аляхновіча і яе лаўрэатах можна на адпаведнай старонцы на сайце ПЭНа.

Летась заснавальнікі прэміі, «Радыё Свабода» і Беларускі ПЭН, перанеслі цырымонію ўзнагароджання на 2023 год.

Прысылайце творы ці спасылкі на іх на адрас [email protected] з пазнакай «Прэмія Аляхновіча».

Арганізатары плануюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сітуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але спадзяюцца, што яна неўзабаве страціць сваю актуальнасць.

Прэмія за творы, напісаныя ў зняволенні, была заснаваная ў 2013 годзе. Яе прысвяцілі драматургу і рэжысёру Францішку Аляхновічу (1883—1944), чыя кніга «У капцюрох ГПУ» адной з першых расказала свету пра савецкі ГУЛАГ.

Лаўрэатамі прэміі імя Францішка Аляхновіча станавіліся Ігар Аліневіч (2013), Алесь Бяляцкі (2014), Зміцер Дашкевіч (2014), Фелікс Пекер (2014), Павел Севярынец (2014), Аляксандр Фядута (2014), Ірына Халіп (2014) Мікола Дзядок, Зміцер Дрозд, Андрэй Саннікаў (2017), Леанід Пятрэнка (2017), Аляксандр Лапшын (2018), Уладзімір Някляеў (2018), Вольга Мікалайчык (2018), Алесь Пушкін (2019), Сяргей Скрабец (2019), Андрэй Аляксандраў (2021), Аляксандр Васілевіч (2021), Максім Знак (2021), Вольга Калацкая (2021), Святлана Купрэева (2021), Мікола Папека (2021), Андрэй Скурко (2021) і іншыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%10

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%

Усе навіны →
Усе навіны

Расія знішчыла склад Чырвонага Крыжа ў Херсоне

Расійская спявачка Вікторыя Дайнека мала таго што пракацілася з канцэртамі па акупаваных тэрыторыях, дык яшчэ і пастраляла19

Статкевіч: Зараз толькі фармальная незалежнасць пакуль ратуе нас ад наўпроставага ўцягвання ў расійска-ўкраінскую вайну13

Завяршыць рамонт моста цераз Свіслач у Мінску плануюць да пачатку верасня

35 гадоў таму Беларусь стала незалежнай27

Аперацыя на сэрцы нечакана вылечыла мужчыну ад раку, але выклікала алергію на пчол

Дзяўчына парвала пашпарт хлопца, каб ён не паехаў без яе за мяжу. Цяпер будзе суд5

SCALP. Што вядома пра ракеты, тэхналогіі вытворчасці якіх Украіне перадаюць Брытанія і Францыя2

Пасярэдзіне ракі — трава. Сож у Гомелі таксама моцна абмялеў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%10

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць