Усяго патроху11

На аўкцыёне прадалі беларускую двухрублёвую манету за 225 рублёў

У Беларусі на інтэрнэт-аўкцыёне ay.by з малатка сышла рэдкая двухрублёвая манета. Першапачаткова яе выставілі за 57,5 рублёў, але потым стаўкі выраслі да 225, піша Blizko.by.

Незвычайнасць лота — у яго рэдкай хібе. Гэта манета з падвоенай высечкай.

Так здараецца, калі падчас штампоўкі пры высечцы ўнутранага кольца пуансон (адна з асноўных дэталяў інструмента, які выкарыстоўваецца пры маркіроўцы, штампоўцы і прэсаванні матэрыялаў, напрыклад прэсаванні металаў у металаапрацоўцы) наносіць па загатоўцы больш за адзін удар. Гэта значыць, першы ўдар прабівае кольца, а другі яго пашырае.

У выніку атрымліваецца зазор паміж кольцам і ўстаўкай, якія не сыходзяцца. Пры гэтым манета застаецца сродкам аплаты і вам спакойна могуць даць яе на рэшту. Вядома, такое здараецца вельмі рэдка, таму нумізматы і цэняць такія манеты.

Каментары1

  • No
    24.10.2023
    НН больш няма чаго рабіць як перапячатываць дурасць з лукашыцкіх выданняў.
    Брава!

Цяпер чытаюць

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Вільні зноў з'явіўся надпіс «Вільня наша» па-беларуску29

Сэкс-імперыя Эпштэйна магла быць праектам КДБ для збору кампрамату на сусветных лідараў19

Юрась Зянковіч усур'ёз дыскутаваў з правакатарам Церахам, вядомым як Людажор. Навошта?16

Паветраныя шары зноў заляцелі ў Польшчу з Беларусі7

У Гродне прадаюць дом, дзе ёсць сапраўдны бар з ноткай беларускасці5

На пажары ў Докшыцкім раёне загінулі тры чалавекі2

Трамп сцягнуў да берагоў Ірана магутную армаду, і цяпер вырашае, што з ёю рабіць9

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў13

У Расіі прызналі ЛГБТ-прапагандай знакамітае фота гурта Queen13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць