Свет11

У картэжы прэзідэнта Польшчы знайшлі «жучок» — TVN24

У аўтамабілі, які належыць канцылярыі прэзідэнта Польшчы, супрацоўнікі Службы дзяржаўнай аховы краіны летам гэтага года выявілі прыладу адсочвання геалакацыі. Пра гэта піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на польскі тэлеканал TVN24.

Паводле звестак тэлеканала, летам 2023 года супрацоўнікі Службы дзяржаховы Польшчы нібыта выявілі ў адным з аўтамабіляў канцылярыі прэзідэнта Анджэя Дуды лакатар. Гэта адбылося падчас працэдуры агляду аўтамабіля на выпадак, калі ў ім заклалі выбухны зарад.

Лакатар дазваляў адсочваць месцазнаходжанне аўто ў рэжыме рэальнага часу. TVN24 сцвярджае, што аўто ўваходзіла ў склад картэжа, які суправаджаў Дуду ў прыватнасці падчас паездак ва Украіну — але сам Дуда ў ім не ездзіў.

Супрацоўнік Службы дзяржаўнай аховы Польшчы на ўмовах ананімнасці распавёў тэлеканалу, што машына магла ездзіць з лакатарам «некалькі месяцаў». Пасля інцыдэнту спецслужбы пачалі правяраць усе аўто, якія суправаджаюць першых асоб краіны.

У канцылярыі прэзідэнта ў адказ на запыт TVN24 заявілі, што не каментуюць пытанняў, звязаных з забеспячэннем бяспекі першай асобы дзяржавы, але ўдакладнілі, што рашэнне аб праверках аўто прымае менавіта Служба дзяржаховы.

Расследаваннем інцыдэнту павінна было заняцца Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы, але невядома, ці сапраўды яно адбылося і якія былі яго вынікі.

СМІ раней паведамлялі, што супрацоўнікі выведкі Вялікабрытаніі выявілі прынамсі адну прыладу сачэння кітайскай вытворчасці падчас планавай праверкі аўтамабіляў урадавых і дыпламатычных ведамстваў.

Каментары1

  • Olek
    25.10.2023
    iржа? :)))

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць