Культура

Сёння — дэдлайн падачы заявак у Школу маладога пісьменніка

Школа працуе як нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыкамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца чытаць, пісаць, а таксама слухаць сябе ды іншых.

Сёлетнія выкладчыкі школы — Ульяна Верына, Віктар Жыбуль, Марына Казлоўская, Андрэй Хадановіч — літаратары, педагогі, даследчыкі і навукоўцы са шматгадовым вопытам творчай працы.

Яны дадуць асновы тэорыі прозы, паэзіі і паэтычнага перакладу; методыка выкладання ставіць акцэнт на камунікацыі і ўзаемным абмеркаванні вашых тэкстаў з калегамі. Акрамя асноўнага курсу, навучэнцаў чакаюць майстар-класы і спецкурсы ад беларускіх літаратараў.

Навучанне ў ШМП працягваецца з лістапада 2023 г. па травень 2024 г., заняткі будуць праходзіць па суботах. Навучанне — бясплатнае, дыстанцыйнае, вочнае — online сустрэчы. Таму краіна вашага пражывання не стане перашкодай — пішыце нам!

Правілы афармлення заяўкі

Пажаданы ўзрост удзельнікаў і ўдзельніц — да 35 гадоў.

Заяўка павінна ўключаць:

1) уласны мастацкі твор любога жанру (паэзія, проза, эсэ), альбо фрагмент твора, на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2-5 старонак;

2) матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце паступіць у Школу маладога пісьменніка;

3) спіс з 5-10 кніг, якія на вас паўплывалі найбольш.

Вашыя ўзоры твораў, матывацыйны ліст і спіс кніг дасылайце на паштовую скрыню [email protected] разам адным файлам у фармаце.doc (.docx).

Тэма электроннага ліста: Школа 2023-2024

На першай старонцы файла абавязкова пазначце сваё імя і прозвішча, дату нараджэння, e-mail і найлепшы спосаб сувязі.

Файл назавіце лацінкай наступным чынам ― «вашае прозвішча, ніжняе падкрэсліванне, вашае імя», напрыклад: Kupala_Janka.doc

Заяўкі не рэцэнзуюцца. Прыём паводле конкурсу, колькасць месцаў абмежаваная, адбор прэтэндэнтаў адбываецца паводле матывацыйных лістоў і ўзору твораў. Пра вынікі прыёмнай кампаніі будзе паведамлена ў паштовай рассылцы на адрасы, пададзеныя ў заяўках.

Дэдлайн дасылкі заявак — сёння, 28 кастрычніка. Падвядзенне вынікаў — 1 лістапада 2023 г.

Залічаныя на курс Школы атрымаюць лісты з пацверджаннем залічэння на e-mail.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»2

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў6

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію66

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць