Грамадства2222

Эксперт выбачыўся за свой каментар «Нашай Ніве». Што здарылася?

Сёння ў «Нашай Ніве» выйшаў артыкул «Belita выпусціла гель для душа, які «ўплывае на эмоцыі». Навуковец: «Гэта інфацыганства». Экспертам у ім выступаў хімік Сяргей Бесараб, які ўжо пасля выхаду артыкула заўважыў у ім непаліткарэктны выраз, за які выказаў публічнае прабачэнне.

Сяргей Бесараб. Фота: facebook.com/steanlab

Навуковец наракае, што пракаментаваў тэму занадта эмацыйна:

«Добра б проста эмацыйна, але ж з выкарыстаннем выразаў, якія распальваюць нацыянальную варожасць: «Гэтыя гелі — абсалютна таннае інфацыганства, якое эксплуатуе звычайны фізіялагічны эфект».

І пасля таго Бесараб тлумачыць, за што менавіта яму цяпер сорамна. Гэта выкарыстаны тэрмін

«інфацыганства» — «неалагізм, тэрмін з калякамп'ютарнага слэнгу. Азначае ён людзей, якія прадаюць інфармацыйныя прадукты, што не маюць ніякай практычнай каштоўнасці».

Ужо пасля таго, як Сяргей Бесараб ужыў у каментары гэтае акрэсленне і пабачыў яго ў друку, ён зразумеў, што яно абражае цэлы народ. У сувязі з гэтым: 

«Прыношу свае шчырыя прабачэнні ўсім прадстаўнікам народа — ромы/рамалэ — за сваю нястрыманасць. Абяцаю, што ўсімі сіламі паспрабую гэты расісцкі неалагізм са свайго лексікону назаўжды зжыць».

«Важна гэта найперш таму, што я хачу быць сумленным з сабой.

Не бывае лепшага расізму і горшага расізму. Ёсць проста расізм. Нельга «адной рукой» асуджаць антысемітызм, а другой прыніжальна адгукацца пра іншы народ.

Асабліва гэта непрымальна для навукова-тэхнічнага спецыяліста. Слова — не верабей…», — завяршае сваё публічнае прабачэнне навуковец.

Каментары22

  • дай, пагадаю, бо
    01.11.2023
    нешта не разумею - за што выбачаецца? за праўду?
  • Дзядзька ў Вільні
    01.11.2023
    Вы хворыя людзі. Вы баіцеся называть рэычы сваімі імёнамі.
  • хм... але ж...
    01.11.2023
    гель эмоцый не выклікаў - гэта так. а вооось вучоооны... са сваім інфацыганствам... нейкія эмоціі ды выклікаў. гэта як назваць?

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?10

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы13

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага9

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?10

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →