Свет2222

Французскі комік назваў Нетаньяху «абрэзаным нацыстам». Гэта выклікала бурную палеміку

Папулярны гумарыст пажартаваў так у эфіры радыё France Inter.

Гіём Мёрыс Guillaume Meurice
Гіём Мёрыс. Фота: афіцыйны сайт гумарыста і журналіста guillaumemeurice.fr

Як паведамляе Le Monde, Радыё Францыя (Radio France) трапіла пад агонь крытыкі з-за жарта папулярнага гумарыста. Запрошаны для ўдзелу ў гумарыстычнай праграме Le grand dimanche soir («Вялікі нядзельны вечар») на канале France Inter гумарыст Гіём Мёрыс (Guillaume Meurice), пачаў пералічваць «касцюмы для таго, каб настрашыць» у надыходзячы Хэлоўін

«Цяпер ёсць касцюм Нетаньяху, які нядрэнна cпрацуе, — сказаў Мэрыс. — Вы ведаеце, хто гэта? Нібы нацыст, але абрэзаны».

Яго словы былі асуджаныя як антысеміцкія і абразлівыя многімі слухачамі, палітыкамі, журналістамі і грамадскімі дзеячамі. Акрамя гэтага, жартаўніку сталі пагражаць смерцю.

Вядомы адвакат канала CNews Жыль-Вільям Гольднадэль (Gilles-William Goldnadel), заявіў, што падасць пазоў супраць таго, каго ён ахрысціў «MeuriSS» (падваенне зычных нагадвае аб атрадах СС).

«З абразаннем ці без: я хутчэй за тое, каб абрэзаць час эфіру Гіёма Мёрыса (і мандат Нетаньяху таксама, але гэта іншая гісторыя)», — выказалася ў сваю чаргу рабін Дэльфін Арвілёр (Delphine Horvilleur).

Дырэктар Radio France Адэля Ван Рыт (Adèle Van Reeth) вымушаная была прасіць прабачэння за жарт і абараняць свабоду выказвання гумарыстаў:

«Існаванне прасторы для палітычнай сатыры, у якой можна высмейваць уладу і яе прадстаўнікоў, зʼяўляецца прыкметай дзейнай дэмакратыі», — настойвае яна і дадае: «Шмат у чым была пяройдзена мяжа: не мяжа закона, а павагі і годнасці».

Адзін з кіраўнікоў Radio France на ўмовах ананімнасці адзначыў: «Мы не можам падазраваць Гіёма ў антысемітызме. Але жартаваць на гэтую тэму ў такі трагічны момант, як той, які мы перажываем, вельмі рызыкоўна». Па яго словах, гэты выпадак можа ўдарыць па папулярнасці радыёстанцыі.

Сам Мёрыс адказаў на крытыку ў X (былы Twitter), спасылкамі на сваіх куміраў — спевака Жоржа Брасанса (Georges Brassens) і часопіс Charlie Hebdo, якія таксама выкарыстоўвалі сатыру і правакацыю ў сваёй творчасці.

Пад хэштэгам #jesuischarlie ён апублікаваў малюнак пад назвай «Вынаходніцтва гумару», на якім дагістарычны чалавек рыхтуецца паднесці кубак з алеем бліжэй да палаючай паходні.

Мёрыса падтрымала яго калега на перадачы Шарліна Ваненакер (Charline Vanhoenacker). Яна адзначыла, што Гіём не антысеміт, ён толькі крытыкаваў палітыку Нетаньяху. Ваненакер таксама прызнала, што ў цяперашняй атмасферы нянавісці гумар стаў вельмі складаным і рызыкоўным жанрам.

Як паведамляецца, жарт Мёрыса з адсылкай да абразання і нацызму будзе правераны Упраўленнем па рэгуляванні аўдыявізуальных і лічбавых камунікацый (Arcom).

Le Monde адзначае, што гэта не першы выпадак, калі гумарысты канала France Inter сутыкаюцца з крытыкай за сваю сатыру на палітыку, якая зʼяўляецца часткай духу станцыі. Раней іншы гумарыст Фрэдэрык Фрамэ (Frédéric Fromet) прыносіў прабачэнні за свае песні аб аднаполым каханні і карыдзе, якія былі няправільна зразуметыя або асуджаныя некаторымі слухачамі.

Чытайце яшчэ:

На Charlie Hebdo напалі ў часе планёркі 

«Апошні дзень Лукашэнкі» — новае шоу

Каментары22

  • Цензура до добра не доведет
    02.11.2023
    Значит рисовать карикатуры на пророка можно, а шутить по поводу премьер министра Израиля уже нельзя. Прям как в советском анекдоте
  • Воля
    02.11.2023
    Не зочаце напісаць пра ізраільскія ваенныя злачынствы і пра тое, што ААН заявіла пра пагрозу генацыду палестынцаў?
  • Маня
    03.11.2023
    ром, а ты в трусах или с крестиком?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

50 тысяч даляраў за квіткі: беларуска не можа трапіць на лячэнне ў Кітай праз шалёны цэннік авіякампаніі5

50 тысяч даляраў за квіткі: беларуска не можа трапіць на лячэнне ў Кітай праз шалёны цэннік авіякампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Следчы камітэт палохае наступствамі за святкаванне Дня Волі14

Атакаваная газавымяральная станцыя «Суджа» ў Курскай вобласці7

Каралеву бурлеску ўсёй Масквы збілі 8 сакавіка проста падчас выступу4

У 45 гадоў памёр начальнік з Ленінскага РАУС Магілёва12

Чаму мы ўлюбляемся? Навукоўцы абвяргаюць стэрэатыпы16

185 гадоў таму нарадзіўся Францішак Багушэвіч — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры2

У Беларусі ствараюць «адукацыйны хаб не горшы за Гарвард». Што гэта будзе?8

Сяброўка Веры Паляковай-Макей спрабуе прадаць элітны салон прыгажосці больш чым за мільён даляраў23

Трамп ліквідаваў міністэрства адукацыі ЗША67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

50 тысяч даляраў за квіткі: беларуска не можа трапіць на лячэнне ў Кітай праз шалёны цэннік авіякампаніі5

50 тысяч даляраў за квіткі: беларуска не можа трапіць на лячэнне ў Кітай праз шалёны цэннік авіякампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць