Свет1111

Літва зацікаўленая ў тым, каб межаваць «з Беларуссю, а не з нейкай іншай вялікай дзяржавай»

Літва зацікаўленая ў тым, каб Беларусь была незалежнай дзяржавай, а не правінцыяй іншай вялікай дзяржавы. Аб гэтым заявіла міністр абароны Літвы Раса Юкнявічэне на сустрэчы з беларускімі журналістамі ў Вільні.
Паводле яе словаў, Літва зацікаўленая ў тым, каб межаваць «з Беларуссю, а не з нейкай іншай вялікай дзяржавай. Літва зацікаўлена ў кантактах з беларускімі ўладамі таму, што мы бачым, як вакно злёгку адчынілася, але яно можа і зачыніцца. Няма ўпэўненасці ў шчырасці гэтай адкрытасці» -- заявіла на сустрэчы з беларускімі журналістам у Вільні міністр абароны Літвы.

«У сферы абароны ў нас пакуль што няма кантактаў з беларускімі ваеннымі. У вас праходзілі сумесныя з Расіяй вучэнні, што нас, вядома, не задавальняе. Мы хацелі б, каб вашыя ваенныя мелі больш сувязяў з дзяржавамі НАТО, каб яны ўбачылі альтэрнатыву» -- адзначыла Р.Юкнявічэне.

Па яе словах, яна накіроўвала запрашэнне былому міністру абароны Беларусі наведаць Літву, але ў ваенным ведамстве Беларусі адбыліся перамены. Запрашэнне застаецца ў сіле і для новага міністра.

Р.Юкнявічэне нагадала пра ідэю стварыць сумесную ўкраінска-польска-літоўскую брыгаду і, па яе словах, «калі ў Беларусі працэсы пойдуць нармальным, еўрапейскім шляхам, то чаму б не мець такога партнёрства з нашымі найбліжэйшымі суседзямі. Гэта амбітная ідэя, але мы не адмаўляемся ад яе. Пакуль Беларусь глядзіць толькі ў бок адной дзяржавы -- мы бачым мяжу, якая праходзіць паміж Літвой і Беларуссю. Не думаю, што гэта выгадна беларусам і нам. Мы б хацелі, каб было больш супрацоўніцтва. Літва нікому не пагражае. А легенда і сцэнар расейска-беларускіх вучэнняў былі вельмі дзіўнымі. Гэта нагадала мне часы халоднай вайны».

Міністр упэўненая, што падобныя вучэнні не з'яўляюцца пагрозай НАТА, як арганізацыі, таму што «НАТА нашмат мацней і зможа даць адказ».

Р. Юкнявічэне адзначыла, што той факт, што вучэнні праходзілі на тэрыторыі Беларусі, тлумачыцца імкненнем паказаць, што Беларусь з'яўляецца сферай уплыву іншай дзяржавы. Яна не ўдакладніла, што гэта за «іншая дзяржава».

АП, паводле delfi.lt

Каментары11

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude5

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Дальнабоя з Баранавічаў, цёзку па прозвішчы нямецкай канцлеркі, асудзілі за «падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў»7

Прэзідэнт Латвіі: Большасць краін НАТА не адаб'е ракет Расіі1

1,30 рубля за кілаграм бульбы: што прадаюць у Мінску на восеньскіх кірмашах

Каверын задумаўся, чаму б Ціханоўскай не раздзецца, каб прыцягнуць увагу да Беларусі. У шоку былі ўсе63

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude5

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць