Грамадства1616

Бондарава атакавала яшчэ аднаго класіка беларускай літаратуры

Прарасійская актывістка звярнула ўвагу на творчасць Уладзіслава Сыракомлі і ягоны класічны верш «Добрыя весці». А там — слова «маскалі».

«Сябры, прапаную прачытаць верш Сыракомлі «Добрыя весці» і вырашыць, ці варта яго ўключаць у праграму беларускім навучэнцам у якасці ўзору беларускай паэзіі?» — напісала Бондарава ў сваім тэлеграм-канале.

— Вось як, на ваш погляд, трэба і далей працягваць гадаваць праз сістэму адукацыі з маладых беларусаў русаненавіснікаў і паланафілаў, якія са спачуваннем ставяцца да змагароў, якія выступаюць за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года і ладзілі польскія шляхецкія паўстанні ў 1831, 1861, 1863 гадах? Нам гэта трэба? Што ў нас з інфармацыйнай бяспекай адбываецца? Сабатуем?» — напісала Бондарава.

Уладзіслаў Сыракомля (яго сапраўднае прозвішча — Кандратовіч)— дзеяч культуры і літаратар XIX стагоддзя. Нарадзіўся ён у Смольгаве, цяпер гэта Любанскі раён Мінскай вобласці, вучыўся ў Нясвіжы і Навагрудку.

Ягоны верш «Добрыя весці» быў рэакцыяй на Вясну народаў 1848 года. Гэта была хваля рэвалюцыйных выступленняў, якая пачалася з Францыі і распаўсюдзілася на Германію, Італію, Венгрыю. Падзеі Вясны народаў паспрыялі аб'яднанню і ўтварэнню такіх дзяржаў, як Італія і Нямеччына, а таксама далі штуршок нацыянальнаму абуджэнню чэхаў, славакаў, славенцаў ды іншых народаў Цэнтральнай Еўропы. Тыя падзеі скаланулі Аўстра-Венгерскую імперыю, якая ўтрымалася толькі дзякуючы дапамозе расійскіх войскаў.

На Расійскую Імперыю рэвалюцыйныя падзеі не перакінуліся, але яны мелі вялікі духоўны ўплыў і абудзілі надзеі на нацыянальнае адраджэнне і сацыяльнае вызваленне. Рэвалюцыя 1848-га прывяла да адмены прыгону ў Аўстра-Венгрыі. У Расіі ён пратрымаецца да 1861 года, найпазней сярод еўрапейскіх краін. 

Верш Сыракомлі ўяўляе сабой каштоўны помнік рэвалюцыйнай і антыкаланіяльнай лірыкі. У гэтым ён быў сугучны з паэзіяй іншых паэтаў эпохі, такія, як венгр Шандар Петэфі ці француз Эжэн Пацье.

Здаровы ж будзьце, эй, добрыя весці!
Там, на Заходзе, праліваюць кроў,
Б'юцца для славы, свабоды і чэсці
I робяць вольных людзей з мужыкоў.

Сыракомля адным з першых пачаў пісаць па-беларуску ў часы, калі наша мова лічылася непрэстыжнай, ніжэйшай адносна польскай і расейскай. У гэтым таксама яго вялікая заслуга.

Вользе Бондаравай пякуць, трэба меркаваць, радкі Сыракомлі, адрасаваныя расійскім акупантам:

Эй, згіне вораг, як Бог нам паможа
За нашу крыўду, за горкі наш жаль.
Запяём песню: «Хваліць цябе, Божа!»
Лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль.

У той жа традыцыі пазней Янка Купала напісаў свой верш «Беларускім партызанам»:

За пакуты, за кайданы,
Рэжце гітлерцаў паганых,
Каб не ўскрэслі век яны.

У гэтым годзе адзначаецца 200-годдзе з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі, якога лічаць сваім народы і Беларусі, і Польшчы, і Літвы. Урад Літвы абвясціў 2023 год годам Сыракомлі.

Чытайце таксама: 

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны…»

Каментары16

  • Суповой пакетик
    14.11.2023
    Ну характер у нее такой, ну что с бондаревой возьмешь...
  • Вероятный
    14.11.2023
    Насраць на тую Бондараву, трэба больш гістарычнай інфармацыі тут, у НН. 
  • Mafkees
    14.11.2023
    Не,до старости эта росийская шваль точно не доживет.

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік лагістычнай кампаніі з Літвы: «У нас і цяпер сярод кіроўцаў 80% з Беларусі»2

Двое грамадзян Беларусі могуць быць датычныя да дыверсіі на абаронным заводзе ў Румыніі2

Больш за палову тэлегледачоў у Беларусі — старэйшыя за 55 гадоў5

У ЗША затопяць легендарны акіянскі лайнер. Ён стане найбуйнейшым штучным рыфам у свеце2

Апазіцыя, якая перамагла ў Сербіі, не збіраецца ўводзіць санкцыі супраць Расіі14

Памёр вядомы матацыкліст Дзмітрый Яўхіменка1

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць