Усяго патроху11

Бабка, верашчака і наліўкі: «Новая Беларусь» робіць свой гастрафэст у трох краінах

З 1 да 10 снежня пройдзе першы Hastrafest ад платформы «Новая Беларусь». Каб адзначыць дзень нараджэння ініцыятывы, 11 беларускіх бараў і рэстаранаў у Польшчы, Літве і Грузіі прапануюць адмысловыя стравы, якія можна будзе пакаштаваць толькі ў гэтыя дні.

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Польшча

Пачнем з Польшчы — у гастрафэсце прымае ўдзел ажно восем бараў і рэстаранаў з гэтай краіны. Варшаўскі бар Karma (Aleja 3 Maja 15) прапануе традыцыйныя беларускія стравы з польскім акцэнтам. Гэта бабка Drwala (27 злотых) пад сырам пармезан са смажаным фаршам і з хрэнавым соусам, а таксама суп «Жур па-белаазёрску» (15 злотых) — сметанковы булён на жытняй заквасцы з каўбаскамі і грыбамі.

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Іншы варшаўскі бар, Gigi (Oboźna 9), робіць акцэнт на мультыкультурнасць. У іх можна будзе пакаштаваць смёраброд па-беларуску (45 злотых) і кактэйль Dad joke з сакрэтным інгрэдыентам — бурачным хрэнам.

Фота: праграма «Новая Беларусь»

The Morning After (Варшава, Poznańska 7) міксуе беларускую кухню з італьянскай у страве пад назвай «Led цэпеліны» (53 злотыя), а да яе прапануе кактэйль «Палескі косма» (45 злотых) з зуброўкай і журавінамі.

Фота: праграма «Новая Беларусь»

На дэсерт можна завітаць у варшаўскую Kawiarnia Kakao (Grochowska 248). Там за 15 злотых вас пачастуюць вялікакняскім сырнікам з журавінавым сіропам — кажуць, да пачатку 20 стагоддзя гэты падобны да чызкейка пірог быў вельмі папулярным дэсертам у шляхецкіх і мяшчанскіх дамах.

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Свой сытны сэт ёсць у варшаўскага рэстарана Beer Station (Aleja Komisji Edukacji Narodowej 47). Ён мае назву «Смачна, як у бабулінай хаце» і ўключае чатыры стравы. Гэта лусцені з паштэтам, шпікам і фаршмакам (20 злотых), грыбны крэм-суп у хрумсткім хлебе (30 злотых), мясная мачанка з блінамі (30 злотых) і сырнікі з хатняга тварагу (20 злотых).

Фота: праграма «Новая Беларусь»
Фота: праграма «Новая Беларусь»
Фота: праграма «Новая Беларусь»
Фота: праграма «Новая Беларусь»

Гданьскі бар Mirzam (Tandeta 1) даказвае, што беларуская кухня можа быць і веганскай. Іх страва на гастрафэсце — веганская мачанка са «скваркамі» з вэнджанага тофу (27 злотых).

Фота: праграма «Новая Беларусь»

А вось познаньскі бар Red Monkey (Strzelecka 20) зладзіў «шляхетны алка-сэт па-эмігранцку». Напоі тут такія: хатняя зуброўка (13 злотых), Tatanka Sour (25 злотых), Pushcha Express (27 злотых), Charny Tur (37 злотых), Krambambula (13 злотых), ягадныя наліўкі (13 злотых).

Фота: праграма «Новая Беларусь»
Фота: праграма «Новая Беларусь»
Фота: праграма «Новая Беларусь»

Рэстаран MY у Познані спрабуе сябе ў кухні беларускіх рэгіёнаў. Яны прапануюць мачанку «Як у бабулі з-пад Барысава» за 28 злотых: яе адметнасць у тым, што мачанку гатуюць не з рэбрамі, а з цэлымі кавалкамі свініны, а ў соус дадаюць грыбы. Да мачанкі можна ўзяць збіцень ці крупнік па-шляхецку, абедзве пазіцыі каштуюць па 15 злотых.

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Літва

У Літве можна будзе далучыцца да гастрафэсту толькі ў віленскай Karčma 1863 (Bokšto g. 2). Там прыгатавалі цэлы «сэт старадаўняга экстрэміста» агульным коштам 24,9 еўра. У яго склад уваходзяць: «матуліна закуска» (11,9 еўра), верашчака ці мачанка ў гаршчэчку з блінамі ці дзерунамі на выбар (13 еўра) і шляхецкая кава з шляхецкімі цукеркамі (5 еўра). Сэт прысвечаны Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу, і кожная страва ў ім звязаная з жыццём драматурга або з яго творчасцю.

Фота: праграма «Новая Беларусь»

Грузія

Перабіраемся ў грузінскі Тбілісі, дзе да гастрафэсту далучыліся ў двух барах. Першы з іх, бар 5327° (Giorgi Kuchishvili 1), прапануе самае вялікае меню сярод устаноў-удзельнікаў фэсту. Тут ёсць «верашчака па-коласаўску» (20 лары), вегетарыянская бабка (15 лары), лусцені з тварожнай пастай, ялавічным запечаным паштэтам і фаршмакам (18 лары), дошка з салам і саленнямі (15 лары), печаныя яблыкі «З дзіцячыя мары Каліноўскага» (12 лары), збіцень (6 лары), крамбамбуля (6 лары) і хрэнавуха (6 лары).

Фота: праграма «Новая Беларусь»

А калі ў вашых планах прапусціць чарку-другую з сябрамі, у тбіліскім D20 (4 Amaghleba St) рыхтуюць сэт «Бывай, багна роспачы». За 26 лары вы атрымаеце тры лусцені з хатнім паштэтам і тры шоты — крамбамбуля, шчаўевая і журавінная настойкі. Адзначым, што шчаўевую настойку ў гэтым бары вынайшлі самі — паспрабавалі пакласці шчаўе не ў суп, а ў гарэлку.

Фота: праграма «Новая Беларусь»

2 снежня праект «Новая Беларусь» адзначыць свой першы Дзень народзінаў, таму кожная страва падчас гастрафэсту будзе падавацца са святочнай свечкай. Арганізатары просяць задзьмуць яе і загадаць жаданне для Новай Беларусі. Можна зняць гэта на фота ці відэа, апублікаваць гэта з тэкстам пажадання ў сторыс і адзначыць акаўнт праекта @newbelarus.official, а таксама акаўнт бара, кавярні ці рэстарана, дзе вы ясце гэтую страву. У апошні дзень гастрафэсту сярод тых, хто выканае ўсе ўмовы, абяцаюць разыграць мерч. Толькі памятайце пра бяспеку, калі плануеце вяртацца ў Беларусь, бо лукашэнкаўцы прызналі «Новую Беларусь» «экстрэмісцкай».

А калі паўдзельнічаць у гастрафэсце менавіта 2 снежня, можна будзе яшчэ і атрымаць «кампліменты» ад праекта. Для гэтага трэба быць зарэгістраваным карыстальнікам праграмы «Новая Беларусь» і пры замове гастрафэснай стравы паказаць афіцыянту ваш профіль з унікальным нікнэймам. У кожнай установе падрыхтуюць свае «кампліменты»: гэта могуць быць зніжкі, напоі, дэсерты, магчымасць паўдзельнічаць у розыгрышы і г.д.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Наколькі небяспечна есці вострае?

Сезон граната пачаўся. Вось некалькі рэцэптаў з гранатам, пра якія вы не падумалі б

Трубачка ў карыцы — чэшскі трдзельнік. Гатуем дома: рэцэпт і сакрэты

Каментары1

  • Жвір
    28.11.2023
    О, верашчака! Маці некалі вось жа смачна гатавала верашчаку, ад дзядоў майстэрства пераняўшы. З бульбянымі блінамі, менавіта блінамі, вялізнымі, ва ўсю патэльню. Нажаль я не навучыўся, калі малы быў, у той час каля яе яшчэ, толькі смак і памятаю. І праснакі, хлеб, іншыя выпяканьні, сямейныя, непаўторныя, нічога ўжо не павернецца. Былі б сёстры, можа і захавалася б тое-сёе, а хлопцам гэта не было цікава. Гэта ўжо з часам зразумелі, калі нічога ўжо ня вернеш...

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?8

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёўскай вобласці дзяржаўныя СМІ аднамомантна выдалілі інфармацыю пра перадвыбарчую падзею2

Кавалеўскі раскрытыкаваў пашпарт Новай Беларусі і расказаў, што збіраўся рабіць інакш62

У Рэчыцы за «экстрэмізм» будуць судзіць музыку найстарэйшага метал-гурта Беларусі

Літоўскія памежнікі знялі, як з Беларусі ў Літву перабегла ваўчыная зграя ВІДЭА4

Спецыялісты раяць не прымаць некаторых вітамінаў на ноч4

Эйсмант заявіў, што пры Зяленскім да 2022 года на Данбасе загінулі тысячы мірных жыхароў. Гэта праўда?15

На асфальце дзе-нідзе пачнуць рабіць сінюю разметку

З-за санкцый ЗША дрэйфуюць у моры як мінімум 65 танкераў з расійскай нафтай

Форум апазіцыі называецца «Беларусы годныя лепшага». А па-беларуску правільна так казаць?38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?8

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?

Галоўнае
Усе навіны →