Грамадства11

У каго і ў якіх выпадках могуць арыштаваць маёмасць

Учора стала вядома, што наклалі арышт на маёмасць праваабаронцы і рэдактара Аршанскага незалежнага сайта Ігара Казмерчака. Юрыст тлумачыць, у якіх выпадках могуць арыштаваць кватэру.

Як распавёў сам Ігар Казмярчак, арыштаваная маёмасць — гэта кватэра, дзе ён прапісаны, у звычайным жылым доме на ўскрайку Оршы. «Паўтарашка» на Заходняй — так гаворыць актывіст пра сваё жытло ў родным горадзе, на адрас якога прыйшоў ліст пра арышт з Віцебскай агенцыі па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры.

Казмярчак мяркуе, што падставай для такога рашэння стала крымінальная справа за абразу Лукашэнкі (ч.1 арт 368 Крымінальнага кодэксу), распачатая супраць яго яшчэ ў 2022 годзе. Нагодай, на думку актывіста, маглі стаць некаторыя выразы ў відэароліках з ягоным удзелам.

Ігар Казмярчак. Фота: belsat.eu

Так ці інакш, але праваабаронцу, які пакінуў Беларусь у 2021 годзе, абвясцілі ў міждзяржаўны вышук, а ягоныя фотаздымкі былі размешчаны на стэндах «Іх шукае міліцыя».

Арыштаваную кватэру немагчыма прадаць або падарыць, там нельга кагосьці прапісаць. Але для арышту неабходныя юрыдычныя падставы: прыкладам, гэта робіцца для забеспячэння выплаты штрафа ці накладзенага матэрыяльнага спагнання. Або дзеля захаванасці маёмасці, якая падлягае наступнай перадачы спагнанніку ці рэалізацыі.

Калі размова пра палітычныя справы, такая логіка можа не працаваць, лічыць юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Міхаіл Кірылюк:

«Палітычны пераслед — гэта не логіка права, а логіка вайны. У дадзеным выпадку не варта шукаць законных падставаў для незаконных рашэнняў. Прыкладам, Паўла Латушку сілавыя структуры вінавацяць у тым, што ў жніўні 2020 года ён нібыта заклікаў да падпалаў і пагромаў, і людзі, нібыта пачуўшы ягоныя заклікі, нанеслі шкоду дзяржаўнай маёмасці на 4 мільёны беларускіх рублёў. Гэта не адпавядае рэчаіснасці, лічбу нейкага ўрону ніхто не падлічваў, але дом палітыка — пад арыштам».

Міхаіл Кірылюк

У пачатку верасня 2022 года беларускія афіцыйныя ўлады арыштавалі кватэру Сяргея і Святланы Ціханоўскіх, і прыкладна тым самым часам пачалі з’яўляцца звесткі пра тое, што на заканадаўчым узроўні будзе зафіксавана магчымасць канфіскацыі маёмасці ў асоб, якія займаюцца антыдзяржаўнай дзейнасцю. 16 студзеня 2023 года закон «Аб канфіскацыі маёмасці» набыў моц. Згодна з ім, падставай для канфіскацыі маёмасці можа стаць учыненне «недружалюбных дзеянняў». Такога панятку няма ў беларускім заканадаўстве, але механізм дзеяння вельмі просты, тлумачыць Міхаіл Кірылюк:

«Паводле гэтага закона, дастаткова звярнуцца ў эканамічны суд з афіцыйнай заявай пра тое, што нейкі чалавек нанёс матэрыяльную шкоду дзяржаве. Таксама падаць пералік аб'ектаў ягонай уласнасці і паказаць суб'ект, якому гэтую ўласнасць належыць перадаць. Ніякіх крымінальных справаў у такім выпадку не заводзіцца».

Арышт кватэры Ціханоўскіх ужо скончыўся канфіскацыяй. 26 ліпеня яе прадалі з трэцяй спробы на аўкцыёне «БелЮрЗабеспячэння» за 203 тысячы беларускіх рублёў. Падобныя выпадкі яшчэ не сталі сістэмай, але трывожная тэндэнцыя абмежаванняў, якія накладаюцца на дзеянні з маёмасцю палітычных апанентаў рэжыму, ужо відавочная.

7 верасня ўступіў у сілу ўказ Лукашэнкі, паводле якога даверанасці беларусаў, складзеныя за мяжою, страцілі паўнамоцтвы ў здзелках з нерухомасцю і аўтамабілямі. Усё гэта, на думку незалежных юрыстаў, развязвае рукі дзейным уладам, каб помсціць палітычным апанентам.

Каментары1

  • Зброя.
    30.11.2023
    Усё вернем i адпомсцiць забiральшчыкам.

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс20

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

У фонд Музея Марка Шагала ў Віцебску ўпершыню паступілі работы Восіпа Цадкіна

На «Дажынках» Мінскага раёна зладзілі выставу жанчын-перадавіц у чорных рамках ФОТАФАКТ8

Збіраюцца заяўкі на стыпендыі для беларускіх студэнтаў ад «Нябачнага ўніверсітэта для Беларусі»1

Трамп лічыць «вельмі класнай» ідэяй аб’яднанне Ірландыі10

На наступны тыдзень прагназуюць бабіна лета

У Баварыі на Дунаі злавілі анаконду1

Па колькасці самагубстваў у Еўрасаюзе лідзіруе Літва. А што з гэтым у Беларусі?11

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс20

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць