Здарэнні11

У Мінску ўчынены разбойны напад на кіроўцу машыны хуткай медапамогі

Разбойны напад на кіроўцу машыны хуткай медыцынскай дапамогі адбыўся ноччу 28 снежня ў Маскоўскім раёне Мінска.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, брыгада медыкаў прыехала па выкліку на вуліцу Ясеніна. Калі дактары зайшлі ў пад’езд, а кіроўца пачаў разварочвацца, да яго на хаду заскочыў малады мужчына, у руках якога быў нож. Пагражаючы ім, злачынца загадаў ехаць па названай ім дарозе. Зламыснік забраў у вадзіцеля мабільны тэлефон і газавы балончык.

Пакруціўшыся па раёне, ён загадаў кіроўцу спыніцца, інакш «адрэжа яму пальцы».

Калі «пасажыр» выйшаў, прыбраў нож і пайшоў у бок ад машыны, кіроўца паехаў да дома, з якога быў зроблены выклік.

Зламысніка праз некаторы час затрымаў па прыкметах нарад Маскоўскага аддзела дэпартамента аховы МУС.

У дачыненні да 25‑гадовага раней не судзімага мінчаніна, які працуе на адным з унітарных прадпрыемстваў, распачата крымінальная справа за разбой.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА3

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната13

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА3

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць