Грамадства55

Рэктар ЕГУ пракаментаваў інфармацыю пра магчымае прызнанне ўніверсітэта «экстрэмісцкім»

8 студзеня пра тое, што Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, што месціцца ў Вільні, неўзабаве прызнаюць «экстрэмісцкай» арганізацыяй, заявіў прапагандыст Ігар Тур. У сувязі з гэтым рэктар ЕГУ Кшыштаф Рыбіньскі даў афіцыйны адказ адносна фінансавання ўніверсітэта і магчымым прызнанні студэнтаў ды выкладчыкаў «экстрэмістамі», піша «Новы час».

Кшыштаф Рыбіньскі

Кшыштаф Рыбіньскі адзначыў, што вышэйшая навучальная ўстанова цалкам фінансава стабільная і нядаўна атрымала дадатковую падтрымку ад Еўрасаюза на суму больш за 4 млн еўра. Спонсары гарантуюць забеспячэнне неперарыўнага функцыянавання ЕГУ ў будучыні.

«‎Кіраўніцтва ўніверсітэта ўзаемадзейнічае і супрацоўнічае з рознымі няўрадавымі арганізацыямі, уключаючы прадстаўнікоў Офіса Святланы Ціханоўскай, але гэта ніякім чынам не азначае, што ўніверсітэт як-небудзь юрыдычна ці фінансава становіцца залежным ад палітычных аб'яднанняў», — адзначыў рэктар‎.

Рыбіньскі падкрэсліў, што любыя сцвярджэнні аб палітызацыі дзейнасці ўніверсітэта або абвінавачванні ў тым, што адміністрацыя ўгаворвае студэнтаў удзельнічаць у палітычных дзеяннях, з'яўляюцца недакладнай інфармацыяй, як і іншая хлусня ў выпуску прапагандыста Ігара Тура.

Каментары5

  • Ганьба
    09.01.2024
    Чакайце, адзін сумнавядомы чалавек не толькі ўзаемадзейнічаў, але і даў кіраўніцы Офісу 15.000 даляраў! Фінансаванне тэрарызму, няйначай.
    А калі сур'ёзна, то гэтыя спробы афіліяваць хоць каго з Офісам вартыя жалю. Выглядае на распіл бабла прапагандыстамі. "Я цябе зляпіла з таго, што была".
  • Вася
    09.01.2024
    А навошта спадар Рыбіньскі адказвае нейкаму [.....]? Што такое гэты тур? Горны казел? Дык няхай паскача, пакуль у тэлевізары сядзіць. Хлапцу і так неу́забаве у́ іншым месцы сядзець прыдзецца.
  • ЯНКА
    09.01.2024
    Кшыштаф: «Шыш вам!».

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць