Свет77

Зяленскі прызнаўся ў няздольнасці Украіны плаціць пенсіі без дапамогі Захаду

Кіеву прыйдзецца затрымаць выплаты заробкаў 500 тысяч дзяржслужачых і 1,4 мільёнаў настаўнікаў.

Фота: Leo Correa / AP

Урад Украіны не зможа плаціць пенсіі 11 мільёнаў жыхароў краіны, калі Захад не дасць фінансавай дапамогі, заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

«Мы шмат чаго купляем за свае грошы, але калі няма фінансавання… Мы не можам не даць пенсіянерам пенсію. Я не разжальваю, але без пенсіі старыя людзі проста памруць. У нас больш за 11 млн пенсіянераў — ці ёсць яшчэ хоць адна такая краіна ў Еўропе? — сказаў Зяленскі падчас візіту ў Латвію.

Без фінансавай падтрымкі Захаду ўкраінская эканоміка вернецца ў рэжым «выжывання», казала раней у інтэрв'ю FT міністарка эканомікі Украіны Юлія Свірыдзенка.

Паводле яе разлікаў, Кіеву прыйдзецца затрымаць выплаты заробкаў 500 тысяч дзяржслужачых і 1,4 млн настаўнікам, а таксама пенсій 10 млн пенсіянераў, калі замежная дапамога так і не паступіць.

«Падтрымка партнёраў вельмі важная. Нам гэта трэба тэрмінова», — падкрэсліла Свірыдзенка.

На фоне затрымкі заходняй дапамогі ва ўкраінскім урадзе разглядаюць адмену запланаванай на 1 сакавіка індэксацыі пенсій, казала ў снежні міністр сацыяльнай палітыкі Аксана Жалновіч.

Пры гэтым яна зазначыла, што на выплату базавай сумы пенсій грошай павінна хапіць за кошт падаткаў. Аднак на дапамогу бежанцам сродкаў ужо будзе недастаткова.

Каментары7

  • Питон
    12.01.2024
    Не Зеленскій, а если вдруг честно заработал - тоже забрать? 
  • Янка
    12.01.2024
    Нарэшце Зяленскаму давядзецца пачаць сапраўднае сістэмнае змаганне супраць карупцыі, галоўныя ніткі якой цягнуцца ў ОПУ Ярмака, да кіраўніцтва СН і афіляваных з імі бізнэсаў. А таксама рашуча рэзаць другасныя артыкулы выдаткаў дзяржбюджэту кшталту перакладання бруківкі, якія не тычацца абароны альбо першапачатковых патрэбаў дзеля існавання дзяржавы ў ваенны час.

    Бо нават прыхільніца рэзкага павялічэння дапамогі Ўкраіне і удзельніца прэзідэнцкай гонкі ў ЗША спадарыня Нікі Хэйлі, якая ў апошнія пару месяцаў моцна скараціла адрыў ад Трампа, атрымлівае ўсё большую падтрымку з боку спонсараў рэспубліканскай партыі і ўсё часцей разглядаецца як рэальная nominee ад рэспубліканцаў замест скандальнага Трампа, пагаджаецца на дапамогу Ўкраіне выключна зброяй, амуніцыяй ды адпаведнай падрыхтоўкай украінскіх вайскоўцаў.

    Фактычна натуральную ва ўмовах вайны грашовую дапамогу на пакрыцце неадкладных сацыяльных выдаткаў Зяленскаму прыйдзецца прасіць у Еўропе, але гэта будзе вельмі складана, калі ягоная ўлада не дакажа заходняму падаткаплатніку, што яна зрабіла ўсё магчымае дзеля мабілізацыі ўнутраных фінансавых рэсурсаў і ператварэння краіны ў суцэльны ваенны лагер. Між тым уключэнне ў дэлегацыю Зяленскага на бліжэйшы форум у Давосе ягонага заўгаса Ярмака, а не міністра замежных спраў Кулебы і глаўкама ЗСУ Залужнага выглядае вельмі дзіўна.
  • путлерукапут
    12.01.2024
    Не Зеленскій, Запад заморозил российских активов на 300 миллиардов. Вот их и пора бы уже начать передавать Украине.

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?20

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?20

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць