Усяго патроху

У першы дзень новага года нельга лаяцца, успамiнаць чорта i рабiць дрэнныя ўчынкi

Акрамя таго, згодна з павер’ем, у навагоднюю ноч сняцца прарочыя сны.

Новы год не за гарамi. Пра тое, як у Беларусi было прынята адзначаць гэта свята,

расказала старшы навуковы супрацоўнiк Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору iмя Кандрата Крапiвы НАН Беларусi Таццяна Кухаронак.

У гэтых адносiнах адметным быў першы дзень новага года. Народныя традыцыi беларусаў забаранялi ў гэты дзень лаяцца, успамiнаць чорта, гаварыць пра смерць, рабiць дрэнныя ўчынкi, бо лiчылася, што так i будзе ўвесь год. Па гэтай прычыне ўсе старалiся рабiць адно для аднаго толькi прыемнае. Ранiцай кожны гаспадар абыходзiў свае гаспадарчыя пабудовы i рассыпаў ва ўсе бакi пшанiцу, авёс, ячмень, каб увесь год быў урадлiвым. А пажылыя людзi старалiся не хадзiць да абеду ў госцi, каб свойская жывёла не ўцякала з двара.

З надзеяй i трывогай чакалi першага госця ў дом. Бо лiчылася,

што ў новым годзе пашанцуе ва ўсiх гаспадарчых i сямейных справах тым, да каго ў госцi першым прыйдзе мужчына.

А каб быць здаровым, бадзёрым i актыўным на працягу ўсяго года, неабходна ўстаць вельмi рана, прынесцi вады з калодзежа i памыцца ёю. У першы дзень новага года сачылi за надвор’ем, каб даведацца яго прагноз на будучыню. Згодна з прыкметамi, калi iшоў снег, чакалi снежную зiму i багаты ўраджай. Усходнi вецер прадказваў гарачае i сухое лета, заходнi — мокрае, паўночны — халоднае з градам, а паўднёвы вецер — цёплае i ўрадлiвае.

А вось напярэдаднi Новага года ў Беларусi дзяўчаты пачыналi варажыць аб замужжы, характары будучага мужа i сямейным жыццi. Варажылi i хлопцы, але радзей. Найбольш папулярным у вясковай моладзi быў спосаб варажбы на розных прадметах — цот або няцот. Парны лiк сiмвалiзаваў сямейную пару, а няпарны — адзiноту. Напрыклад, выходзiлi ў двор i набiралi дроў. Прынёсшы iх у дом, лiчылi, цотная або няцотная колькасць. З гэтай жа мэтай абхоплiвалi дошкi ў штыкетнiку. I зноў цотны лiк або няцотны азначаў альбо блiзкае вяселле, альбо наадварот. Практычна ўсюды сустракаўся i такi звычай: пасярод дома насыпалi кучку збожжа i пускалi пеўня падзяўбаць, а рэштку пералiчвалi.

Акрамя таго, згодна з павер’ем, у навагоднюю ноч сняцца прарочыя сны.

Каб убачыць у сне будучага мужа, дзяўчына брала са святочнага стала крыху куццi i, загарнуўшы яе ў хусцiнку, клала пад падушку. На Пiншчыне i ў заходнiх раёнах Беларусi дзяўчаты i хлопцы ставiлi ў гэту ноч пад ложак, на якiм спалi, гаршчок з вадою i зверху ўкладвалi крыж‑накрыж лучыну. Той, хто ў сне пераходзiў па гэтым «мастку», i павiнен быў стаць жанiхом або нявестай. У святочную ноч дзяўчаты клалi пад падушку грабеньчык: будучы жанiх павiнен быў у сне прычасацца iм.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары4

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

РІА Навіны выдаліла тэкст пра вайну з Літвой. Бо «не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»3

Цэны на нафту і газ зноў на піку: як канфлікт на Блізкім Усходзе гуляе на руку Маскве і што ад гэтага Беларусі4

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»45

Рэнтген-лабарантку з 38‑гадовым медыцынскім стажам адправілі ў калонію за палітыку14

Самы загадкавы аўтобусны маршрут Мінска знікне1

Унучку Уладзіміра Пуціна назвалі Эльзай12

Славакія сустрэлася з Мінскам. Ці стане беларусам лягчэй атрымаць візы?

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары4

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць