У Драгічыне брутальна затрымалі 6 чалавек, адзін з іх трапіў у рэанімацыю
Мужчын, паводле інфармацыі праваабаронцаў, аб'ядноўвае тое, што яны займаюцца прымежным гандлем.

Па інфармацыі брэсцкіх праваабаронцаў, 16 студзеня ў горадзе Драгічыне і в. Сварынь былі жорстка затрыманыя мінімум шасцёра мужчын.
Афіцыйнай нагодай для вобшукаў стаў нібыта пошук зброі. Вобшукі праходзілі брутальна: зрывалася падлога і навясныя столі ў дамах, выбіваліся вокны ў машынах.
Паводле крыніцы, адзін з затрыманых доўга ляжаў на вуліцы на зямлі ды сплываў крывёю. Пазней яго даставілі ў рэанімацыю. Які далейшы лёс мужчыны, невядома.
Паводле суразмоўцаў, мужчын аб'ядноўвае тое, што яны займаюцца прымежным гандлем («чаўночным бізнэсам»). Памеры іх абароту сур'ёзныя, бізнэс пераходзіў людзям яшчэ ад бацькоў.
Па стане на ўчора, мінімум 1 з затрыманых быў вызвалены.
-
Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў
-
Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд
-
Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў
Каментары