Усяго патроху

Том Холандэр выпадкова «атрымаў» грошы Тома Холанда. І перастаў быць задаволены сабой

Зорка фільма «Белы лотас» Том Холандэр у эфіры перадачы Late Night прызнаў, што вонкава яго наўрад ці можна прыняць за брытанскага акцёра Тома Холанда, які праславіўся дзякуючы ролі чалавека-павука ў фільмах Marvel. Але ўсё ж такі яны цёзкі і іх прозвішчы падобныя, што не раз прыводзіла да блытаніны. Верагодна, з гэтай прычыны 56-гадовы Холандэр аднойчы «атрымаў» прэмію свайго 27-гадовага калегі. Падрабязнасці прыводзіць The Guardian.

Холандэр успомніў, што быў на спектаклі сябра, за які той атрымліваў па 300 еўра на тыдзень.

«Я тады такі самазадаволены быў — толькі што зняўся ў шоў Бі-бі-сі за 30 тыс. ці каля таго. Гэтых грошай мне б хапіла на год. Я лічыў сябе багатым», — кажа акцёр.

Пасля спектакля ён збіраўся падысці да сябра, выступіць у якасці ягонага апекуна і пахваліць яго. Але падчас антракту Холандэр вырашыў праверыць электронную пошту і ўбачыў там паведамленне, прызначанае для Холанда.

Ліст быў пазначаны як першы транш касавых збораў за «Мсціўцаў».

«Дзіўная сума. Гэта быў нават не заробак, а першы бонус за касавыя зборы. Такіх вялікіх грошай я ў жыцці не бачыў. Сума была сямізначнай. Мая самазадаволенасць знікла», — заявіў Холандэр.

Праўда, не кожны праект Marvel можа пахваліцца галавакружнай касай. Самыя дрэнныя зборы з усіх праектаў франшызы ў дэбютным пракаце прадэманстраваў «Капітан Марвэл 2». У ЗША на старце гэтая стужка зарабіла 47 млн даляраў. Магчыма, на зборах адбілася тое, што аўдыторыя стамілася ад супергероікі. Яшчэ адна прычына — забастоўка акцёраў, якая перашкодзіла выканаўцам галоўных роляў удзельнічаць у прасоўванні карціны, адзначае РБК Life.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў4

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Глуску жанчына знайшла ў сябе на ўчастку незвычайны грыб2

«15 хвілін і каштуе 100 рублёў». Беларусы спрачаюцца пра цану спаткання з капібарай у парку жывёл пад Баранавічамі4

Прахадныя балы для паступлення ў ВНУ сёлета павялічацца

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень18

Фільм «Дарога на Курапаты» прызналі экстрэмісцкім матэрыялам27

Беларусы выйгралі ў каманды Наўседы. І прысвяцілі перамогу памяці Мелказёрава5

Жонка Канье Уэста ў надта смелым нарадзе і масцы кошкі прагулялася па цэнтры Тбілісі пад ручку з мужам ФОТАФАКТ4

Пахаванне Алі Хаменеі адбудзецца 9 ліпеня

У Расіі арыштавалі дэпартаванага беларуса. Ён цішком вярнуўся, але спаліўся, калі пайшоў у паліцыю па даведку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў4

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць