Свет99

У Польшчы ідуць на павышэнне пракуроры, якія 13 гадоў таму выдалі лукашыстам звесткі пра рахунак Бяляцкага

У польскую Генеральную пракуратуру вяртаюцца пракуроры Ганна Адамяк і Кшыштаф Каршніцкі. Яны сумна вядомыя з той прычыны, што ў 2011 годзе ўскосна спрычыніліся да выдачы беларускім спецслужбам даных, на падставе якіх арыштавалі кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага. Кандыдатуры Адамяк і Каршніцкага прапанаваў новы генеральны пракурор і міністр юстыцыі Польшчы Адам Боднар.

Алесь Бяляцкі і Анна Адамяк

Паведамляецца, што генеральны пракурор зрабіў першы крок да аднаўлення на пасадах пракурораў былой Генеральнай пракуратуры, якія ў 2016 годзе былі пераведзеныя папярэдняй уладай на ніжэйшыя пасады.

У Генеральную пракуратуру прызначылі сярод іншых пракурорку рэгіянальнай пракуратуры ў Варшаве Ганну Адамяк і пракурора рэгіянальнай пракуратуры ў Лодзі Кшыштафа Каршніцкага. Іх імёны прагучалі 13 гадоў таму ў сувязі са скандалам, калі даныя, выдадзеныя польскай пракуратурай рэжыму Лукашэнкі, каштавалі свабоды Алесю Бяляцкаму.

Польская пракуратура ў чэрвені 2011 года перадала беларускаму рэжыму даныя аб польскім рахунку Бяляцкага.

Менавіта пракурорка Ганна Адамяк тады разгледзела заяву беларускага боку і, нягледзячы на ​​адмоўнае заключэнне пракуратуры ў Варшаве, накіравала яе да рэалізацыі. Адамяк пры гэтым праігнаравала рэкамендацыю тагачаснага генеральнага пракурора Анджэя Сэрэмета, паводле якой да заявак з Беларусі трэба ставіцца асабліва асцярожна, бо яны могуць стаць пасткай для мясцовых апазіцыянераў.

Тады Сэрэмет прыняў рашэнне прыцягнуць Адамяк да дысцыплінарнай адказнасці і перавесці яе ў іншае ведамства. Таксама той скандал прывёў і да адстаўкі кіраўніка Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва ў Генеральнай пракуратуры Кшыштафа Каршніцкага.

Алесь Бяляцкі тады быў асуджаны да 4,5 года пазбаўлення волі нібыта за нявыплату падаткаў, а ў 2014 годзе выйшаў на волю па амністыі. З 2021 года ён зноў за кратамі, а ў 2022-м стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру разам з расійскай арганізацыяй па расследаванні сталінскіх злачынстваў «Мемарыял» і Украінскім цэнтрам грамадзянскіх свабод.

Каментары9

  • Gorliwy Litwin
    27.01.2024
    Туск працуе! Сінтэзуе нацызм з бальшавізмам
  • Gaŭnosprava
    27.01.2024
    Paŭsiul adnoje j tož: nie adpaviednaść prafiesijnaj sutnaści.
  • Vasia
    28.01.2024
    Апплодирую стоя борцам с "режимом Пис"!

Цяпер чытаюць

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі1

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Усе навіны →
Усе навіны

Флавіу Балсанару, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі, пакінуў краіну

У Мінску пачалі будаваць новы жылы квартал3

Украінцы прайшлі 15 кіламетраў пад зямлёй у тыл расіян. Што вядома пра аперацыю «Вялес»

Індыя за апошнія гады павялічыла пастаўкі боепрыпасаў саюзнікам Украіны ў 18 разоў

Меланія Трамп: Зону перамір'я пашырылі за межы акупаваных Алешак4

Маск: Украіне абмяжоўваюць Starlink, каб Расія не пазбівала спадарожнікі8

У расійскі вышук аб'явілі блогера Глеба Сямёнава5

Ціханоўская пракаментавала зварот часткі палітвязняў да кіраўніцтва краін ЕС11

Гурт «Без білета» хейцяць за гастролі ў Расіі. Віталь Артыст адказаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі1

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць