Свет33

Такер Карлсан назваў дату выхаду інтэрв'ю з Пуціным

Такер Карлсан абвясціў, што яго інтэрв'ю з Пуціным выйдзе ў ноч на 9 лютага па маскоўскім часе. Раней WSJ пісала, што ён апублікуе інтэрв'ю 8 лютага.

Такер Карлсан. Фота: AP Photo / Lynne Sladky, File

Інтэрв'ю з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным будзе апублікавана ў 2:00 9 лютага па Маскве (супадае з мінскім часам), паведаміў амерыканскі тэлевядоўца ў сваім інстаграме.

«Такер бярэ інтэрв'ю ў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Выйдзе заўтра ў 18:00 па ўсходнім часе», — падпісаў ён публікацыю.

Інтэрв'ю выйдзе на яго сайце. Раней The Wall Street Journal пісала, што яно будзе апублікавана 8 лютага.

Карлсан прыляцеў у Маскву 1 лютага. Пазней ён апублікаваў відэапаведамленне, у якім абвясціў, што мае намер узяць інтэрв'ю ў Пуціна. Ён патлумачыў гэтае рашэнне тым, што амерыканцы «не маюць уяўлення» пра тое, што адбываецца ў Расіі і ва Украіне. Са слоў тэлевядоўцы, заходнія СМІ з лютага 2022 года «не патурбаваліся» ўзяць інтэрв'ю ў расійскага прэзідэнта, піша РБК.

Каментары3

  • Пеця
    08.02.2024
    когда выйдет интервью с байденым?  вот где будет весело. 
  • Kub
    08.02.2024
    З якім з пуціных?!
  • Лол
    08.02.2024
    Наша Ніва, навошта вы паўтараеце і хайпуеце на гэтай тэме ўслелед за расійскай прапагандай. Там асвятляюць кожны крок па Маскве гэтага Карлсана. Дзе н паеў, што сказаў, што купляў. Ну якая нам розніца калі выйдзе гэтае інтэрв'ю ? Вы там пачуеце нешта новае чаго раней не чулі ? Дык навошта пра гэта так шмат пісаць ?

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць