Здарэнні55

Вынеслі прысуд маці з Іўя, якая cістэматычна катавала паўтарагадовага сына і замучыла яго да смерці

Жанчыну таксама пазбавілі бацькоўскіх правоў у дачыненні да іншых семярых дзяцей.

Фота: БелТА

Суд Іўеўскага раёна вынес прысуд па крымінальнай справе аб катаванні і наўмысным прычыненні менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў у дачыненні да малалетняга, піша БелТА.

42-гадовая жанчына з ліпеня па верасень катавала свайго паўтарагадовага сына. Яна фіксавала абутак дзіцяці шрубамі да падлогі і прымушала стаяць у ім (такую параду яна пабачыла ў тыктоку), збівала, пазбаўляла сну. Таксама ў стане алкагольнага ап'янення, наўмысна збіла хлопчыка (не менш за 16 удараў рукамі па розных частках галавы і цела).

14 верасня хлопчыку стала дрэнна, ён страціў прытомнасць. Па словах абвінавачанай, яна знайшла яго на падлозе ў ненатуральнай позе бледным, вырашыла, што ён падавіўся цацкай. Па яе словах, дзіця не дыхала, таму яна пачала трэсці яго, пляскала па шчоках, рабіла штучнае дыханне, пляскала па спіне. Дзіця задыхала. Яна зразумела, што ў хлопчыка паднялася тэмпература, яна дала яму лекі. Аднак вырашыла, што павышэнне тэмпературы выклікана тым, што ў яго рэзаліся зубы.

Пасля пайшла да суседзяў, каб папрасіць пакласці грошы на тэлефон, каб звязацца з мужам. Хуткую дапамогу прасіла не выклікаць. Вярнуўшыся дадому, жанчына знайшла сына без дыхання. Яна паспрабавала прывесці яго ў прытомнасць. Выявіўшы, што ў горле дзіцяці сабралася макрота, распачала спробу вызваліць шляхі з дапамогай дазатара для лекаў. Пасля зноў дала лекі сыну і патэлефанавала мужу, і толькі пасля гэтага выклікала брыгаду хуткай дапамогі. Дзіця шпіталізавалі, і яно пазней памерла.

Жанчына пазбаўленая бацькоўскіх правоў у дачыненні да семярых дзяцей. Яна была ў шлюбе, пасля пражывала з сужыцелем, ад якога былі народжаныя двое дзяцей, у тым ліку і памерлы хлопчык.

Віну жанчына не прызнала. Ёй было выстаўлена абвінавачванне па ч. 2 арт.154, ч. 2 арт. 149 КК.

Суд Іўеўскага раёна вынес наступны прысуд: пяць гадоў калоніі са штрафам 150 базавых велічынь (6000 рублёў).

Каментары5

  • Maximus
    16.02.2024
    Закопать.
  • Ицхак Пью
    16.02.2024
    Что-то мало дали. Очень мало.
    Это вырожденство и вычварэнства какое-то!
    Таки это не мать, если так над дитём измывалась, а просто существо на двух ногах.
  • Вадзім
    16.02.2024
    Не разумею чаму за наўмысныя забойствы (альбо, што тое ж самае, за наўмысныя пабоі што прывялі да сьмерці - я не разумею як ўвогуле чалавека можна біць апроч як у стане афекту) даюць менш чым пажыццёвае....

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

Павольна сыходзьце, не паварочваючыся да яго спінай. Пад Асіповічамі заўважылі вялікага мядзведзя4

Беларускія спецслужбы выведваюць інфармацыю пра ўдзельнікаў канферэнцыі «Новая Беларусь»9

«Я трымаў дзве галоўкі часнаку, а ён ляцеў за мной». Прадавец з Херсона расказаў, як за ім ганяўся расійскі дрон5

ЗША сталі часцей адмаўляць беларусам у прытулку6

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі5

10‑гадовы хлопчык у Мінску аддаў аферыстам $200 тысяч8

Электробусы пойдуць паміж Мінскам, Смалявічамі і Фаніпалем да канца года1

Пацвердзілася гібель зяця расійскага генерала пры выбуху ў рэстаране ў Маскве2

23‑гадовы студэнт стаў адказваць за моладзевую палітыку ў Аб’яднаным пераходным кабінеце. Што за ён?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема6

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць