Культура

Выйшла кніга пра каталіцкага святара, які правёў 25 гадоў у савецкіх лагерах і высылках

У выдавецтве «Pro Christo» па ініцыятыве Віцебскай дыяцэзіі выйшла кніга Раісы Зянюк «Ксёндз Юзаф Барадзюля: жыццяпіс і ўспаміны», прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння гэтага моцнага духам святара, які паходзіў з Віцебшчыны.

Для свайго грунтоўнага даследавання аўтарка кнігі сабрала мноства дакументаў і матэрыялаў у архівах Беларусі і замежжа, сустрэлася са сваякамі ксяндза Юзафа Барадзюлі (1893—1983) і з іншымі людзьмі, якія захоўваюць жывую памяць пра яго, запісала цікавыя сведчанні з іх вуснаў, а таксама пераклала на беларускую мову і падрыхтавала да выдання пісьмовыя ўспаміны самога ксяндза Юзафа, паведамляе часопіс Ave Maria.

Доўгі час асоба ксяндза Юзафа не была шырока вядомай у Беларусі, хоць ён прынёс вялікую ахвяру дзеля сведчання веры ў нашым краі — рэпрэсаваны за сваю святарскую дзейнасць, больш за 25 гадоў правёў пад арыштамі, у турмах і ссылках,

і нават пасля вызвалення амаль да канца свайго жыцця не меў права афіцыйна займацца душпастырствам.

«Я імкнулася максімальна напоўніць гэтую кнігу дакументамі, якія не толькі дапамагаюць у вызначэнні асноўных жыццёвых этапаў ксяндза Юзафа Барадзюлі, але і дазваляюць нам уявіць, як выглядала жыццё святара ў XX стагоддзі, якія падзеі суправаджалі дзейнасць духавенства, паказаць больш шырокі кантэкст, у якім жыло грамадства таго часу», — напісала аўтарка ва ўводзінах да свайго даследавання.

Ёй сапраўды ўдалося даць чытачу вельмі выразнае ўяўленне пра складаную атмасферу рэлігійнага жыцця Беларусі ў XX стагоддзі; пра тую духоўную пустку, у якой святару ўсё ж удалося захаваць вернасць Богу.

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч ва ўступным слове да выдання звярнуў увагу на тое, што кніга пра ксяндза Юзафа Барадзюлю і яго сведчанне вельмі патрэбныя сучаснаму грамадству:

«Сёння існуе спакуса не быць вернымі свайму слову, сваім абяцанням, сваім прысягам. <…> Так, гэтая вернасць можа прывесці да выпрабаванняў, але ў Евангеллі сказана: «Той, хто вытрывае да канца, будзе збаўлены» (Мц 24, 13)».

Чытаючы жыццяпіс і ўспаміны ксяндза Юзафа, змешчаныя ў дадатку, цікава назіраць за тым, што яму давала сілы вытрываць. Падтрымка бацькоў, уменне прабачыць здраду, давер Богу, імкненне жыць у праўдзе — усё гэта адыграла неацэнную ролю.

Аднак святар падзяліўся з намі яшчэ і сведчаннем пра начную відзежу падчас сну ў нарыльскім лагеры, дзе сам Хрыстус падтрымаў яго і даў сілы знесці цяжкі крыж…

Кніга багата ілюстравана фотаздымкамі, выявамі дакументаў і лістоў, матэрыялаў прэсы і старонак аўтабіяграфіі ксяндза Юзафа Барадзюлі. Яна будзе карыснаю не толькі тым, хто цікавіцца гісторыяй, але і кожнаму верніку, бо немагчыма застацца абыякавым да такога мужнага перажывання цярпенняў і такой моцы чалавечага духу, — адзначаецца на сайце ave-maria.by.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?18

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?18

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць