Усяго патроху22

Не ўсё грае, што аркестр

Сёння ў Варшаве адбываецца найбольшая ў краінах Усходняй Еўропы дабрачынная акцыя — Вялікі Аркестр Святочнай Дапамогі.

Сёння ў Варшаве адбываецца найбольшая ў краінах Усходняй Еўропы дабрачынная акцыя — Вялікі Аркестр Святочнай Дапамогі.

Беларусам ужо не рэдкасць прачытаць у газетных рубрыках, кшталту, ''Добрае сэрца'', аб тым, што нейкае дзіця патрабуе неадкладнага якаснага медыцынскага ўмяшальніцтва, тут жа будзе пададзеная неабходная сума і нумар рахунку, куды можна пералічыць грошы. Пераважна гаворка ідзе пра тое, што аперацыя, або іншыя медыцынскія захады будуць зробленыя ў Германіі, Італіі, часам нават Расіі. А між іншым, нашыя дактары нічым не горшыя за сваіх заходніх калегаў. Часцей за ўсё ў складаных выпадках у Беларусі медыцына не дапаможа праз адсутнасць абсталявання, якаснай медыцынскай тэхнікі. Мінск яшчэ сяк-так выпадае з такой тэндэнцыі, але не ўпэўнены, што так сама выглядаюць рэгіёны.

Вялікі Аркестр Святочнай Дапамогі нясе іншы ўзор грамадскай дабрачыннасці. Фонд, заснаваны папулярным радыёвядучым Ежым Овсякам у 1993 годзе, збірае грошы менавіта каб дапамагчы дзіцячым бальніцам краіны, купляючы для іх патрэбнае, але дарагое абсталяванне, якое не па кішэні было б лакальным уладам. Карысць ад такой акцыі несувымерна большая ад ''адраснай дапамогі'' праз газету або тэлебачанне, бо дазваляе і іншым, тым, хто не трапіў на старонкі такой рубрыкі, вылечыцца, і да таго ж у сваёй уласнай краіне.

Фінал Аркестру, што праходзіць штогод у другую нядзелю студзеня, — гэта вялікая і маляўнічая імпрэза. Кожны, хто напаткае валанцёраў з спецыяльна апячатанымі скрыначкамі, можа выказаць сваю салідарнасць і ахвяраваць для фонду няхай і невялікую суму.

За гэта атрымліваеш спецыяльную налепку у форме сэрца з лагатыпам свята. Рэдка можна спаткаць у такі дзень паляка, які не мае недзе ў сябе на паліто або на торбе такой налепкі. Увечары ва ўсіх гарадах Польшчы, а нават за яе межамі, праходзяць уласна ''Аркестры'' — дабрачынныя канцэрты вядомых выканаўцаў, што транслююцца тэлебачаннем. Даход з гэтых канцэртаў цалкам ідзе ў Фонд дапамогі. За мінулы год акцыя сабрала 14 мільёнаў даляраў, а за ўвесь час дзейнасці — каля 110 мільёнаў. Іх прызначылі на пакупку абсталявання дла больш за 700 дзіцячых клінік краю. Не ва ўлік ідуць выратаваныя жыцці.

Нешта падобнае карысна было б зрабіць і ў Беларусі, не толькі дзеля развіцця медыцыны, а проста, для ўмацавання нашай грамадзянскай еднасці.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць