Грамадства88

Кандыдат-спойлер пра ўдзел у выбарах: «Я — камуніст з вялікім стажам. Партыя сказала «трэба» — значыць, трэба»

Удзельніца ініцыятывы «Сумленныя людзі» прадставілася выбарцам і паразмаўляла з адной з кандыдатак-спойлераў на выбарах. А пасля падзялілася аўдыязапісам з «Нашай Нівай». Прыводзім найбольш цікавыя моманты гутаркі.

Фота: Мінск-Навіны

Гераіня размовы — дырэктарка сярэдняй школы №1 Ляхавічаў Наталля Кулак, якая балатуецца па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7 ад Камуністычнай партыі Беларусі.

Разам з Кулак у спісе кандыдатаў знаходзяцца два члены партыі «Белая Русь» — галоўны доктар Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Георгій Хлябовіч і дырэктар Баранавіцкага прадпрыемства меліяратыўных сістэм Віктар Лукашчык. Кандыдатура першага была ўключана ў спіс кандыдатаў шляхам збору подпісаў. Другі ідзе на выбары ад палітычнай партыі.

Па нашых прагнозах, дэпутатам павінен стаць Георгій Хлябовіч. Такі ж прагноз і ў «Сумленных людзей» — яны атрымалі яго па ўласнай мадэлі на базе нейрасеткі (ШІ прааналізаваў даныя папярэдніх кампаній).

У пачатку размовы ў Наталлі Кулак пацікавіліся, чаму яна выставіла сваю кандыдатуру на выбары не шляхам збору подпісаў, а ад партыі.

— Я камуніст з вялікім стажам. Партыя сказала «трэба» — значыць, трэба. Для мяне гэта вялікі гонар. Калі шчыра, да вылучэння я не задумвалася, [каб стаць дэпутатам].

— Наколькі вы верыце, што зможаце перамагчы Хлябовіча?

— Трэба глядзець рэальна на рэчы. Я да Хлябовіча вельмі добра стаўлюся. Лічу яго годным кандыдатам, што б там ні гаварылі. Мы з ім у харошых адносінах. І вельмі непрыемна стала даведацца, што мы з ім будзем канкурэнтамі.

— У Хлябовічу зацікаўлены зверху.

— Гэта проста чуткі. Аб іх сур'ёзна гаварыць не зусім правільна.

— Вы думаеце перамагчы?

— Каб не думала, то не ішла б. Зразумела, надзея ёсць. Як людзі прагаласуюць.

— Але каб прагаласавалі, трэба, каб была нейкая рэкламная падтрымка. Але тут не выглядае так, што ў вас роўныя ўмовы.

— Ну так. Трохі я прыхварэла. Таму не так ярка выступала, як ён (Хлябовіч — «НН»).

— Чаму вы член Камуністычнай партыі?

— Камуністы заўсёды выражалі інтарэсы працоўнага народа. Хто нас абароніць, калі не мы самі? Вельмі крыўдна, што нашы людзі забыліся, што тое, што мы цяпер маем, мы маем пасля будовы камунізму. На жаль, мы яго не пабудавалі, але жылі пры сацыялізме. Моладзь хацела перамен і глядзела на Захад, але не задумвалася, што там усё платнае. Там няма льготаў, не даюць бясплатных кватэр.

— Але як я разумею, пры сацыялізме забарона рэлігіі. Вы рэлігійны чалавек?

— Я рэлігійны чалавек. Але пачытайце гісторыю. Ленін, калі забараняў хадзіць у цэрквы, хацеў выпраміць спіну народу. Рэлігія — гэта таксама кантроль.

— Ці праўда, што Камуністычная партыя выступае за забарону прыватнай уласнасці і забарону рэлігіі?

— Не, не так. Мы ўсе рэлігійныя. У нас ва ўсіх бог у душы.

— Чаму лепш за вас галасаваць, а не за Хлябовіча?

— У сваёй праграме я больш абапіраюся на сельскую гаспадарку. Мне хочацца змяніць што-небудзь на сяле. У мяне ў праграме ёсць развіццё сярэдняга і малога бізнэсу. Хочацца, каб сяляне жылі лепей, каб вёскі не пуставалі, каб моладзь не зʼязджала ў горад.

— А чаму цяпер так адбываецца? Таму што работы там няма.

— А чаму работы няма? Таму што зʼязджаюць усе, працаваць няма каму.

— Калі вярнуцца да вашага асноўнага канкурэнта. Чаму вы, а не Хлябовіч?

— Я думаю, пяцьдзясят на пяцьдзясят шанцаў.

Чытайце яшчэ:

ЦВК сцвярджае, што датэрмінова прагаласаваў ужо кожны чацвёрты

Докшыцкага чыноўніка цягнулі ў дэпутаты, а калі выявілася, што сын у базе «Беспарадкі» — выгналі з работы 

Гульня ў імітацыю. БелТА апублікавала фота з выбарчага ўчастку, заблюрыўшы твары кандыдатаў

110 дэпутатаў, якія трапяць у парламент-2024, — праверце спіс пасля выбараў

Каментары8

  • даведка
    24.02.2024
    Действующие депутаты переизбираются под знамёнами КПБ, ещё малая часть РПТС и меньше всего ЛДПБ.
  • :’-)
    24.02.2024
    "Не, не так. Мы ўсе рэлігійныя."
    ну. галоўны камуніст Карпенка, былы міністр адукацыі і цяперашні старшыня ЦВК хацеў, каб папы па суботах у школах прасвяшчалі дзяцей... Ленін там ужо 1000 і 1 раз у труне перавярнуўся
  • Суповой пакетик
    24.02.2024
    Это у Вас-то Бог в душе?! Ну-ну.

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць