Свет1010

Эрдаган заявіў, што Турцыя «цвёрда стаіць за ХАМАС»

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган падчас выступлення ў Стамбуле заявіў, што «ніхто не зможа прымусіць нас класіфікаваць ХАМАС як тэрарыстычную арганізацыю». Ён таксама адзначыў, што Турцыя — гэта краіна, якая «адкрыта гаворыць з лідарамі ХАМАС пра ўсё і цвёрда стаіць на іх баку».

Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: AP Photo/Francisco Seco

Пасля пачатку вайны ў сектары Газа Эрдаган неаднаразова заяўляў пра падтрымку ХАМАС. Ваенны канфлікт пачаўся пасля таго, як 7 кастрычніка мінулага года баевікі ХАМАС уварваліся на тэрыторыю Ізраіля і зладзілі масавую разню: яны забілі больш за 1200 чалавек і ўзялі ў закладнікі каля 250.

Раней Эрдаган называў Ізраіль «тэрарыстычнай дзяржавай» і абвінавачваў яго ў «генацыдзе ў сектары Газа». Больш за тое, са слоў Эрдаган, няма «ніякай розніцы» паміж кіраўніком урада Ізраіля Біньямінам Нетаньяху і лідарам нацыстаў Адольфам Гітлерам. У той жа час ХАМАС Эрдаган называе «вызваленчай групоўкай».

Каментары10

  • Эдзік, паясні
    09.03.2024
    Ну, стой. Толькі у гэтай самай Турцыі галоўны гандлёвы партнёр - Ізраіль.
  • Фу
    09.03.2024
    “Міратворац” хрэн..ў, які падтрымлівае тэрарыстычны хамас.
  • Пратазаўр
    09.03.2024
    Давайце будзем шчырымі: і хамас дзейнічае тэрарыстычнымі метадамі, і ізраільскія вайскоўцы. 

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго24

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам85

Памёр былы акцёр Віцебскага Коласаўскага тэатра Аляксандр Фралоў

«Дапамога прыйшла, адкуль не чакалі». Украінцы ў захапленні ад таго, што беларусы збіраюць грошы на электрагенератары19

Паўмільёна гасцей. Раскошнае вяселле, якое ўскалыхнула ўсю Індыю1

Тэлескоп вярнуўся на месца, купал круціцца на 360°: як абнавілі Мінскі планетарый і абсерваторыю2

Зорка польскага тэатра нарадзілася пад Глыбокім і выязджала з БССР у таварным вагоне. Вось яе гісторыя16

Беларускі брэнд прысвяціў калекцыю адзення вядомым цукеркам1

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол2

На вайне з Украінай упершыню загінуў вайсковец, якому на пачатак канфлікту было 13 гадоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго24

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць