Пры ўдары па доме ў Сумах ёсць загінулыя і пацярпелыя. Пашкоджаны 30 кватэр
15 з якіх разбураны.

Сумская абласная адміністрацыя паведаміла, што расійскі дрон тыпу «шахед» патрапіў у пяціпавярховы жылы дом у абласным цэнтры.
Пашкоджаны 30 кватэр, 15 з якіх разбураны. »На жаль, ёсць загінуўшыя», — сказана ў паведамленні. Іх колькасць удакладняецца.
З-пад завалаў выратаваны 10 чалавек, восем з якіх атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Выратавальныя работы на месцы здарэння працягваюцца.
Каментары