Свет11

У Ісландыі пачалася эвакуацыя жыхароў з-за вывяржэння вулкана

Навукоўцы мяркуюць, што рэгіён уступае ў новую вулканічную эру, якая можа доўжыцца дзесяцігоддзямі ці нават стагоддзямі.

Скрын відэа

На поўдні Ісландыі абʼяўлена надзвычайнае становішча з-за чарговага вывяржэння вулкана на паўвостраве Рэйкʼянес — чацвёртага са снежня і самага магутнага на гэты момант, піша BBC. 

Сярод тых, каго папрасілі эвакуіравацца, — жыхары невялікага мястэчка Грындавік, які раней ужо моцна пацярпеў у выніку сейсмічнай актыўнасці. 

Людзей таксама эвакуіравалі з размешчанай непадалёк Блакітнай лагуны, адной з галоўных славутасцяў Ісландыі. У час вывяржэння ў гэтым раёне знаходзілася ад 500 да 600 чалавек. 

Паветраная прастора краіны застаецца адкрытай, нягледзячы на ​​клубы дыму, што ўзнімаюцца ад расплаўленай лавы. 

Геафізік Магнус Тумі Гудмундсан, які быў сярод тых, хто праляцеў над пацярпелымі раёнамі на верталёце, распавёў мясцовым СМІ, што суботняе вывяржэнне на цяперашні момант можна лічыць самым магутным. 

Дзве плыні лавы рухаюцца на захад і на поўдзень, дзе ўжо закранутыя ахоўныя збудаванні вакол Грындавіка. Прыкладна чатыром тысячам жыхароў горада дазволілі вярнуцца ў свае дамы толькі ў мінулым месяцы, пасля таго як у студзені ў выніку вывяржэння лавы ў горадзе былі разбураны тры дамы. Большасць з іх вырашылі не вяртацца. 

Гудмундсан папярэдзіў, што лава таксама можа выліцца ў мора, калі вулканічная актыўнасць не аслабне. Калі лава ўступіць у кантакт з марской вадой, гэта можа прывесці да вылучэння небяспечных газаў і невялікім выбухам. 

У Ісландыі знаходзяцца 33 дзеючыя вулканічныя сістэмы. Краіна размешчана над так званым Сярэдзінна-Атлантычным хрыбтом, мяжой паміж двума найбуйнейшымі тэктанічнымі плітамі на планеце. 

Папярэдні перыяд вулканічнай актыўнасці на паўвостраве Рэйкʼянес датуецца XIII стагоддзем — тады вывяржэнні працягваліся дзесяцігоддзямі. 

Цяперашняе вывяржэнне — сёмае з 2021 года, і навукоўцы мяркуюць, што рэгіён уступае ў новую вулканічную эру, якая можа доўжыцца дзесяцігоддзямі ці нават стагоддзямі.

Каментары1

  • Axel Justas
    17.03.2024
    Рэдакцыя: Дзякуй!

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ46

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць