Асудзілі мужчыну, які прыйшоў са стрэльбай у краму ў Баранавіцкім раёне і нажом парэзаў пакупніка. Колькі далі?
Пʼяны мужчына са стрэльбай прыйшоў у краму, пачаў разбураць прылаўкі, паласнуў нажом пакупніка. 22 красавіка яму вынеслі прысуд, піша bar24.by.

8 студзеня пʼяны мужчына, узброены паляўнічай стрэльбай, зайшоў у памяшканне сельскай крамы і накіраваў зброю на прадавачку. Адзін з пакупнікоў паспрабаваў абараніць жанчыну, але атрымаў удар прыкладам па твары і нажом па руцэ.
На гэтым злачынца не супакоіўся. З дапамогай усё той жа паляўнічай стрэльбы ён стаў разбураць вітрыны і абсталяванне крамы.
Судовае паседжанне па гэтай справе адбылося 22 красавіка.
Мужчыну асудзілі па двух крымінальных артыкулах: па арт. 154 КК (катаванне), бо напярэдадні інцыдэнту ў краме ён на працягу некалькіх дзён збіваў сваю жонку, а таксама паводле арт. 339 (хуліганства).
У судовым паседжанні абвінавачаны не стаў адмаўляць здзекаў з жонкі. Але па сітуацыі ў магазіне віну прызнаў толькі часткова.
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы па сукупнасці злачынстваў прызначыў яму тры гады і тры месяцы калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары