Улада77

Бітва за зямельныя надзелы ў Мінскім раёне

Фіктыўная рэгістрацыя грамадзян у Мінскім раёне хутка стане бессэнсоўнай, паведаміў намеснік пракурора Мінскай вобласці Віктар Жынгель.

Фіктыўная рэгістрацыя грамадзян у Мінскім раёне хутка стане бессэнсоўнай, паведаміў намеснік пракурора Мінскай вобласці Віктар Жынгель.

У апошні час жыхары Мінска і іншых беларускіх гарадоў масава рэгіструюцца ў Мінскім раёне, што дазваляе ім стаць на чаргу маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і ў выніку атрымаць зямельныя надзелы. Асабліва востра гэта праблема стаіць у Бараўлянскім сельскім савеце, дзе людзі рэгіструюцца сотнямі.

Паводле намесніка пракурора, у 2009 годзе ў Мінскім раёне было выдзелена больш за 4,2 тыс. зямельных надзелаў, але нейкія працы рабіліся толькі ў кожным шостым выпадку. Гэта, на думку Жынгеля, сведчыць пра тое, што большую частку зямлі грамадзяне атрымліваюць дзеля далейшага ўзбагачэння.

Аднак падобныя дзеянні хутка стануць бессэнсоўнымі: у лютым уступае ў моц заканадаўчы акт, згодна з якім людзям будзе неабходна чакаць 5 гадоў пасля таго, як яны набудуць статус маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Жынгель таксама паведаміў, што ў Мінскай вобласці востра стаіць праблема незаконнага выдзялення надзелаў у ахоўных зонах трубаправодаў, чыгуначных шляхоў. Пракуратуры даводзіцца забіраць такія надзелы. Як правіла, наўзамен грамадзянам даецца зямля ў іншых месцах.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі9

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі

Усе навіны →
Усе навіны

Пагражаюць за Дзень Волі? Вось што трэба рабіць45

Трамп заявіў пра стварэнне амерыканскага знішчальніка новага пакалення8

Стаў вядомы жорсткі прысуд, вынесены жыхару Гомеля за «здраду дзяржаве»1

Кетоны: што за рэчывы, якія спыняюць старэнне мозгу і дапамагаюць схуднець?1

Трамп расказаў пра перамовы па «падзеле тэрыторый» Украіны24

Памёр знакаміты кадэбіст-перабежчык Алег Гардзіеўскі8

З'явілася спадарожнікавае ФОТА вынікаў украінскай атакі на вайсковы аэрадром у расійскім Энгельсе3

Эйдэльман расказала, як рашыла запісваць лекцыі па гісторыі Беларусі11

Серыял, які можа стаць адкрыццём года. Расказваем пра «Пераходны ўзрост»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі9

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць