У сувязi з увядзеннем летась плоскай шкалы падаходнага падатку i прадастаўлення стандартных падатковых вылiкаў непасрэдна падатковымi агентамi (бухгалтэрыямi), сёлета дэкларацый аб даходах у падатковыя iнспекцыi будзе пададзена прыкладна на 20 працэнтаў менш, чым летась,

паведамiў намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фiзiчных асобаў Мiнiстэрства па падатках i зборах Мiхаiл Расолька.

Разам з тым, спецыялiсты МПЗ разлiчваюць, што падатковыя iнспекцыi са сваiмi дэкларацыямi аб даходах за мiнулы год наведаюць каля 60—65 тысяч падаткаплатнікаў.

Суразмоўца ўдакладнiў, што да 1 сакавiка падаць дэкларацыi ў iнспекцыi павiнны тыя, хто

летась атрымлiваў даходы з‑за мяжы; прадалi за год два i больш аўтамабiляў; прадалi на працягу апошнiх 5 гадоў дзве цi больш кватэр, дач, дамоў, зямельных участкаў; атрымлiвалi такiя даходы, падаткi з якiх не ўтрымлiваюцца падатковымi агентамi; атрымлiвалi даходы ад арганiзацый i прадпрымальнiкаў, што падаткам не абкладаюцца, але кошт якiх за год склаў больш за 150 базавых велiчыняў (гэта падарункi, прызы, аплата пуцёвак i iнш.); даходы ў памеры больш за 500 базавых велiчыняў, якiя былi атрыманыя ў якасцi дарэння ад рэзiдэнтаў Рэспублiкi Беларусь (не сваякоў).

Цяпер i да сярэдзiны лютага аддзелы дэкларавання падатковых iнспекцый працуюць з 8.00 да 19.00 у працоўныя днi i з 9.00 да 13.00 у суботу.

З 15 да 27 лютага — у працоўныя днi з 8.00 да 20.00, у суботу з 9.00 да 13.00.

28 лютага — з 9.00 да 13.00. 1 сакавiка — з 8.00 да 20.00. Для ўладальнiкаў персанальных камп’ютараў нагадаем, што ўсю поўную iнфармацыю па адрасах iнспекцый i кантактных тэлефонах можна адшукаць на сайце мiнiстэрства nalog.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?