Грамадства

Перамогу зрабілі легіянэры

У аўторак прайшоў першы матч фіналу Кубку Беларусі па хакеі, у якім сышліся два менскія клюбы – «Дынама», якое перамагло ў аналягічным турніры летась, і «Керамін». На матч сабралася паглядзець больш за тысячу аматараў хакею.

Па імёнах «дынамаўцы» мелі істотную перавагу, большасьць гульцоў якога апранала саколкі нацыянальнай зборнай на чэмпіянатах сьвету. Чаго толькі вартыя прозьвішчы братоў Мікульчыкаў, Макрыцкага, Хмыля, Скабелкі, Журыка, Дудзіка, Круцікава. Але добра вядома, што ў спорце ня ўсё вырашаюць асобы, добры прыклад «Юнацтва», якое ўзмацніўшыся вядомымі беларускімі легіянэрамі кшталту Грабоўскага, ня здолела трапіць у фінал.

Аднак у гэты вечар зоркі зрабілі сваю справу. У кожным з пэрыядаў «дынамаўцы» закінулі па шайбе. Прычым ўсе галявыя посьпехі належаць легіянэрскай гвардыі пераможцаў. Спачатку пасьля перадачаў аксакалаў Макрыцкага і Антоненкі шайбу закінуў гулец зборнай Украіны Алег Шафарэнка, які летась гуляў за магілёўскае «Хімвалакно».

У другім пэрыядзе, калі ў абедзьвюх камандаў былі на лёдзе ня роўныя склады, посьпех прыйшоў ужо да гульца нацыянальнай зборнай Латвіі Анкіпанса. Прапусьціўшы дзьве шайбы «керамінаўцы» былі вымушаны шукаць шчасьце ў чужых варот, але атрымалі яшчэ адну шайбу ў свае. Атаку, якую пачаў брамнік Леанід Фацікаў удала скончыў фартовы Шафарэнка.

«Дынама» перамагло заслужана. Што датычыць «Кераміну», то няясна за кошт якіх якасьцяў клюб можа перамагчы ў паўторным паядынку, які пройдзе ў чацьвер у Хакейным палацы а 18:30. Ня выключана, што ў чацьвер на паядынку будуць прысутнічаць высокія дзяржаўныя чыноўнікі з міністрам МУС – старшынём фэдэрацыі хакею па сумяшчальніцтве – Уладзімерам Навумавым уключна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць