У Мінску адбыўся няшчасны выпадак з кіроўцам аднаго са сталічных прадпрыемстваў. Ён трапіў у бальніцу, калі яго заціснула паміж двума МАЗамі.

Фота: СК
Сёння раніцай 63-гадовы кіроўца на стаянцы грузавікоў стаў на прыступку кабіны МАЗа, уставіў ключ у замак запальвання і запусціў рухавік.
Аднак грузавік стаяў не на тормазе. На механічнай каробцы перадач была ўключана перадача, у выніку чаго адразу пасля запуску рухавіка машына пачала рухацца.

Фота: СК
Яна сутыкнулася з машынамі, што стаялі побач. Кіроўцу заціснула паміж кабінамі. Ён атрымаў шматлікія траўмы.
Каментары