Здарэнні22

Двух беларусаў затрымалі каля літоўскай мяжы з саматужнымі беспілотнікамі

Памежнікі затрымалі непадалёк ад мяжы з Літвой дваіх беларусаў на аўто, якія везлі саматужныя беспілотнікі з пультамі кіравання і іншыя прадметы. У іх выявілася цэлая майстэрня для саматужнага вырабу дронаў, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

Скрыншот з відэа

Уначы 3 чэрвеня беларускія памежнікі ў Гродзенскім раёне, за 500 м ад мяжы з Літвой, затрымалі двух беларусаў на аўтамашыне.

У легкавым аўтамабілі і прычэпе выявілі два квадракоптары і пульты кіравання да іх, 18 акумулятараў, ноўтбук і радыёстанцыю, а таксама «таварна-матэрыяльныя каштоўнасці».

Высветлілася, што адзін з затрыманых быў раней судзімы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць: мужчына нелегальна вырабляў беспілотнікі. Другі неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за парушэнне заканадаўства аб дзяржмяжы.

Пры аглядзе іх дамоў знайшлі майстэрню для саматужнага вырабу дронаў, у якой былі пяць радыёстанцый, ноўтбукі, розныя мікрасхемы, гарнітуры, антэны, GPS-трэкеры, акумулятары да беспілотнікаў і зарадныя прылады, а таксама прадмет, падобны да пнеўматычнага пісталета.

Выяўленыя прадметы канфіскаваныя, пачалі адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння мяжы і парушэнне памежнага рэжыму. 

@nashaniva На мяжы з Літвой — горы прадуктаў, напояў і пакетаў #беларусь #литва #граница #нашаніва #беларусьновости #новостибеларуси ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Каментары2

  • 04.06.2024
    Цікава ))) яны на дронах збіраліся пераляцеть ? Ці як ?
  • Гога
    04.06.2024
    На какое-то время этот канал доставки продукции фабрики "Неман" в Литву перекрыт!

Цяпер чытаюць

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема8

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Усе навіны →
Усе навіны

Ракета SpaceX, імаверна, ужо сутыкнулася з Месяцам2

Войскі беспілотных сістэм Расіі ўзначаліў ураджэнец Слуцка13

Буяны беларускі рэцыдывіст разбіў камеру відэаназірання ў расійскім СІЗА1

У Паўночнай Македоніі памерла беларуская турыстка

Павольна сыходзьце, не паварочваючыся да яго спінай. Пад Асіповічамі заўважылі вялікага мядзведзя4

Беларускія спецслужбы выведваюць інфармацыю пра ўдзельнікаў канферэнцыі «Новая Беларусь»9

«Я трымаў дзве галоўкі часнаку, а ён ляцеў за мной». Прадавец з Херсона расказаў, як за ім ганяўся расійскі дрон5

ЗША сталі часцей адмаўляць беларусам у прытулку6

Wildberries паскарае будаўніцтва хаба ў «Вялікім камені» на фоне атак на склады ў Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема8

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць