Эканоміка55

Краіны Балтыі выходзяць з электракальца з Беларуссю і Расіяй і сінхранізуюцца з электрасеткамі Еўропы

Краіны Балтыі да 7 жніўня паведамяць Беларусі і Расіі аб выхадзе з дагавора БРЭЛЛ і сінхранізацыі з электрасеткамі кантынентальнай Еўропы, паведаміла міністэрства энергетыкі Літвы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Мінэнерга

«Узровень гатоўнасці да сінхранізацыі з электрасеткамі кантынентальнай Еўропы складае амаль 100 працэнтаў. Цяпер самае галоўнае — завяршыць неабходныя працэдуры ўзгаднення з Асацыяцыяй еўрапейскіх аператараў сістэм перадачы электраэнергіі і разам з Латвіяй і Эстоніяй праінфармаваць бакі дагавора БРЭЛЛ аб яго непадаўжэнні», — заявіў міністр энергетыкі Літвы Дайнюс Крэйвіс. 

Літва, Латвія, Эстонія, Расія і Беларусь на дадзены момант працуюць у так званым кальцы БРЭЛЛ (абрэвіятура з першых літар назваў краін), дзе частата электраэнергіі цэнтралізавана рэгулюецца ў Расіі. 

Калі дамова па БРЭЛЛ не будзе скасаваная да 8 жніўня, пагадненне ад 2001 года будзе падоўжанае аўтаматычна. 

У лютым 2025 года аператары электрасетак Літвы, Латвіі і Эстоніі намецілі з выхадам з БРЭЛЛ пратэставаць працу ў ізаляваным рэжыме, а пасля гэтага падключыцца праз Польшчу да энергасістэмы ЕС. 

Раней кампанія Elering, якая зʼяўляецца аператарам нацыянальных электрасетак Эстоніі, выказвала занепакоенасць з нагоды таго, што пасля накіравання Расіі афіцыйнага апавяшчэння аб выхадзе з БРЭЛЛ, ад Масквы можна чакаць пэўнай рэакцыі, і да гэтых рызык неабходна рыхтавацца.

Каментары5

  • Acab
    09.06.2024
    Раней кампанія Elering, якая зʼяўляецца аператарам нацыянальных электрасетак Эстоніі

    Слушна чытаць:
    Раней кампанія Элерлінг, якую эстонскія партыя і ўрад прызначылі манапалістам
  • Ёсік
    09.06.2024
    Дакіраваўся. А потым можна шчэ больш калючага дроту на мяжы, закрыць чугуначнае і аўта злучэньне, і - Добры дзень, лепразорый. Затое, Я прызідзент Беларусіі. Ёлупні, куды атам будзеце хаваць, ці лясьніце па станцыі Йскандэрам, каб Літву забрудзіць? Але памятайце, што вецер можа ў розныя бакі дзьмуць.
  • Абменны фонд
    09.06.2024
    Acab, адпачні, прагуляцся, кепска доўга клацацьіпа клавішах

Цяпер чытаюць

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

Усе навіны →
Усе навіны

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

Зяленскі зноў згадаў Беларусь і каманду Ціханоўскай8

Колькі каштуюць акуляры-авіятары, як у Макрона? Гэта французскі люксавы брэнд1

200 званкоў за дзве гадзіны! На аўтадом ад МАЗа сапраўдны ажыятаж25

З Мінска пабудуюць новую дарогу1

Як яноту, які прыплыў да нас з ЗША, удалося месяц выжыць у машыне без ежы?13

Наўседа, Наўроцкі, Зяленскі і Ціханоўская ўсклалі кветкі ў памяць аб паўстанцах8

Колькі вёсак знікла ў Беларусі за мінулы год6

Як змяніўся клімат Беларусі за 40 гадоў?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць