Пад Вільняй невядомыя павесілі на мосце расцяжку «Вільня — беларускі горад» на рускай
Паліцыя шукае тых, хто гэта зрабіў.

Увечары 14 чэрвеня ў Грыгішках за Вільняй на пешаходным мосце выявілі плакат з надпісам «Вільнюс — беларускі горад».
Надпіс быў зроблены на рускай мове, паведамляе LRT са спасылкай на мясцовую паліцыю.
Цяпер праваахоўнікі шукаюць тых, хто павесіў гэтую расцяжку. Ім пагражае пакаранне за хуліганства: ад штрафу да двух гадоў турмы.
Гэта ўжо не першы такі інцыдэнт за апошні час.
Нядаўна ў Вільні нехта напісаў на сцяне гістарычнага будынка «Вільня наша». Пры гэтым манера напісання паказвала, што графіці намаляваў чалавек, які ў жыцці карыстаецца лацінкай, а не кірыліцай.
У цэнтры Вільні з'явіўся надпіс «Вільня наша» па-беларуску. Але да манеры напісання ёсць вялікія пытанні
«Сёння гарыць смецце, заўтра будуць гарэць вашы дзеці». Беларусам Літвы рассылалі пагрозы ад імя ультранацыяналістаў. Але пракалоліся
У Вільні беларусаў заклікалі да ўдзелу ў патрыятычным шэсці літоўцаў. Але гучаць перасцярогі, што там не будуць рады беларускай калоне
Каментары