Грамадства1212

Пагранкамітэт заявіў аб канцэнтрацыі ўкраінскіх войскаў на беларускай мяжы

«На сумежнай тэрыторыі канцэнтруюцца розныя падраздзяленні, у тым ліку з цяжкім узбраеннем, уключаючы «Брэдлі», HIMARS, гаўбіцы М777», — пералічвае ДПК.

Фота: Дзяржаўны памежны камітэт

Памежны камітэт заявіў аб недапушчальнасці «правакацый на ўкраінска-беларускай мяжы»

«Апошнім часам у зоне адказнасці Жытомірскага пагранічнага атрада Дзяржпагранслужбы Украіны фіксуецца павелічэнне групоўкі ўкраінскіх узброеных фарміраванняў, у тым ліку сіл спецыяльных аперацый і спецпадраздзяленняў Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны», — заявіў Памежны камітэт.

«На сумежнай тэрыторыі канцэнтруюцца розныя падраздзяленні, у тым ліку з цяжкім узбраеннем: МТЛБ, БМП, уключаючы амерыканскія «Брэдлі», рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS, гаўбіцы М777, зенітныя самаходныя ўстаноўкі «Гепард» нямецкай вытворчасці, а таксама іншыя сродкі паражэння», — пералічвае ДПК.

Заяўляецца, што памежная служба на мяжы з Украінай нясе службу ва ўзмоцненым рэжыме і сумесна з Мінабароны рэагуе на змяненне абстаноўкі шляхам павелічэння шчыльнасці прыкрыцця дзяржаўнай граніцы, у тым ліку за кошт магчымасцей аснашчаных сучасным узбраеннем і ваеннай тэхнікай манеўраных груп паўднёвага напрамку.

«Праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы па разведцы і кантролі стану рэжыму дзяржаўнай граніцы. Дзеянні па гарантаванні пагранічнай бяспекі ажыццяўляюцца ў цесным узаемадзеянні з часткамі і злучэннямі Узброеных сіл і накіраваны на недапушчэнне нагнятання абстаноўкі на граніцы і папярэджанне правакацый. Усе яны будуць неадкладна спыняцца суб'ектамі гарантавання нацыянальнай бяспекі», — заключае ДПК.

Каментары12

  • Коллаборант полицай
    20.06.2024
    Наконец то. Неужели ? Кто знает где и как нынче тайно купить флаг Украины, флаг НАТО и надпись на английском: " Сдаёмся. Я люблю Америку!" ?
  • Свабодны чалавек
    20.06.2024
    пачалося? Не дай божэ
  • киевский продавец памперсов
    20.06.2024
    Цена на памперсы подскочит?

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе6

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Навучэнец Мінскага політэхнічнага каледжа скончыў жыццё самагубствам. На момант трагедыі ён праходзіў практыку на МЗКЦ5

Каверын: Герой Беларусі? Зянон Пазняк39

Дзяўчына змяніла імя з другой спробы: «Бацькі дагэтуль гэтага не прынялі»4

Трамп заявіў, што не шкадуе пра вайну з Іранам

Кава і тэстастэрон? Навукоўцы знайшлі сувязь5

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і лагістычны цэнтр у Саратаве

Кальмары захопліваюць акіяны. Што ім дапамагае?3

«Наступныя год-два вырашаць лёс чалавецтва». Інжынер, які звольніўся з Anthropic, расказаў, што думаюць унутры кампаніі18

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе6

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць