Мужчына з жанчынай спрабавалі на світанку пераплыць Бярэзіну, ды не разлічылі сілы
29 чэрвеня а чацвёртай гадзіне раніцы ў Бабруйску дзяжурны матарыст АСВОД заўважыў, як мужчына і жанчына пераплываюць Бярэзіну. Але неўзабаве пару стала адносіць плынню, і ім не хапала сіл дабрацца да берага.
Добра, што ўсё адбывалася за 100 метраў ад выратавальнай станцыі АСВОД, таму дзяжурны выратавальнік падплыў да плыўцоў на маторнай лодцы, падабраў іх і даставіў на бераг.
У выніку 35-гадовы мужчына і 30-гадовая жанчына не пацярпелі.
Каментары