Пасля прыезду ў Беларусь затрымалі адміністратарку чату «Беларусы Каліша»
Відэа з затрыманай жанчынай апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы.

На відэа жанчына расказвае, што жыве ў Польшчы ў горадзе Каліш і ў 2020 годзе некалькі разоў выходзіла на пратэсты. Цяпер яна з'яўляецца адміністратаркай чата «Беларусы Каліша».
На відэа жанчына сказала, што сілавікі з ёй правялі «гутарку» і яна зрабіла высновы. У якім статусе знаходзіцца жанчына цяпер — невядома.
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары