Свет

«Калі даведаўся, што выбухнула, адчуў палёгку». Сведка трагедыі падлодкі «Тытан» — пра страх за зніклых і лжывую надзею

Роры Голдэн знаходзіўся на караблі падтрымкі «Тытана», калі падводны апарат знік у канцы чэрвеня мінулага года, піша Бі-бі-сі.

У чэрвені 2023-га Роры Голдэн браў удзел у злашчаснай экспедыцыі, знаходзячыся на лёгкім ледаколе Polar Prince — асноўным судне, зафрахтаваным кампаніяй Oceangate, каб дабрацца да месца, пад якім на дне назаўжды знайшоў спачын «Тытанік».

Батыскаф «Тытан». Фота: афіцыйны сайт OceanGate

З пачатку апускання не прайшло яшчэ дзвюх гадзін, калі сувязь з падлодкай, на борце якой знаходзілася пяць чалавек, нечакана знікла — і больш ужо не аднавілася.

«Ва ўсіх нас у галаве былі адны і тыя ж думкі, — згадвае ён. — Як яны там унізе, у гэтым страшным холадзе? Запасы кіслароду там вычэрпваюцца, і ім павінна быць вельмі страшна».

Так што пазней — даведаўшыся, што падлодка выбухнула імгненна, неўзабаве пасля апускання, — ён адчуў нешта, падобнае на палёгку. Прынамсі смерць людзей, што знаходзіліся на борце, была хуткай і небалючай: пакутаваць ім не прыйшлося.

Зрэшты, спачатку, па яго словах, асаблівай занепакоенасці на Polar Prince якраз не адчувалі: страта сувязі ў акіяне — справа звычайная. Толькі калі капітан судна падняў трывогу, Роры зразумеў, што здарылася нешта сур'ёзнае.

Берагавая ахова ЗША абвясціла пра пачатак маштабнай пошукава-выратавальнай аперацыі. Праз пару дзён пошукавыя самалёты засеклі сігнал, які магла выдаваць зніклая падлодка. Толькі потым стала вядома, што пры набліжэнні да «Тытаніка», які ляжыць на дне Атлантыкі, «Тытан» не вытрымаў жахлівага ціску і выбухнуў, у імгненне вока забіўшы ўсіх, хто знаходзіўся на борце.

«Але на працягу чатырох дзён мы жылі лжывай надзеяй, — успамінае Роры Голдэн. — І на мноства пытанняў знайсці адказы нам яшчэ трэба».

Сярод загінулых — брытанскі навуковец Хаміш Хардынг, брытанскі бізнэсовец з Пакістана Шахзада Дауд і яго сын Сулеман, генеральны дырэктар кампаніі Oceangate Стоктан Раш і французскі дайвер Поль Анры Наржале.

З апошнім Роры блізка сябраваў: даследаванню падводных глыбінь Наржале прысвяціў усё сваё жыццё. Перад злашчасным апусканнем яны развіталіся — як высветлілася, у апошні раз.

«Карабель ён пакідаў у выдатным настроі і ў выдатнай форме, — успамінае Голдэн. — Ён быў шчаслівы: бо ён накіроўваўся менавіта туды, куды так імкнуўся».

Цяпер Голдэн зноў знаходзіцца ў чарговай экспедыцыі да «Тытаніка» — першай пасля трагедыі «Тытана». І гэтую экспедыцыю, па плане, павінен быў узначаліць менавіта Наржале.

У яго гонар на месцы крушэння падлодкі ўстаноўлена мемарыяльная дошка, пасля чаго на судне правялі паніхіду па ўсіх загінулых на борце «Тытана».

Сам Роры Голдэн ужо апускаўся да «Тытаніка» за год да таго, на іншай падлодцы Oceangate.

Такіх, як ён, у экспедыцыі нямала. Да апускання, якое скончылася трагедыяй, «Тытан» спускаўся да «Тытаніка» і падымаўся назад цэлых 15 разоў.

На пытанне, ці не прыйшлося яму пераасэнсаваць свой спуск да карабля ў святле катастрофы, якая здарылася пазней, Роры адказвае па-філасофску.

«Гэта быў не мой час, — разводзіць рукамі ён. — Ніколі не ведаеш, калі прыйдзе твой. І гэтая трагедыя, вядома, дапамагла ўсім нам гэта ўсвядоміць».

Выяўленне абломкаў «Тытана» праз чатыры дні пасля яго знікнення пацвердзіла лёс тых, хто знаходзіўся на борце.

«Мы ўсе плакалі, калі былі знойдзеныя рэшткі падлодкі», — сказаў ён.

«Паміж усімі намі, хто быў на караблі ў той тыдзень, утварылася асаблівая сувязь. І гэтая сувязь будзе існаваць заўсёды».

Перад апусканнем галіновыя эксперты паднялі шмат сур'ёзных пытанняў адносна бяспекі батыскафа «Тытан». Расследаванне, якое праводзіцца берагавой аховай ЗША і Канады, усё яшчэ працягваецца.

Верагодна, яны будуць заклікаць да зменаў, каб такая трагедыя не паўтарылася.

Каментары

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»6

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Усе навіны →
Усе навіны

Такарчук: Я прашу маму і ўсіх прашу пісаць на памілаванне. Трэба выйсці любой цаной7

Жудасная аварыя ў Зэльве: машыны пасля сутыкнення цалкам згарэлі

Украіна забараніла расейскім ваеннапалонным тэлефанаваць сваякам4

Якія аўтобусы і тралейбусы адменяць пасля адкрыцця новых станцый метро НОВАЯ КАРТА2

Вандалы знішчылі крыжы і стэнды ў «віцебскіх Курапатах»6

Жыхары цэнтра і захаду Беларусі наракаюць на смугу і пах гару. У Вільні распаўсюдзілі трывожнае апавяшчэнне. Што адбываецца?15

Рошці, або дранікі па-швейцарску — рэцэпт7

Трайплаўскі даўгабуд знясуць ужо ў гэтым годзе1

Да Дня беларускай вайсковай славы прэзентавалі форму Беларускай вызвольнай арміі47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»6

Пасля прыёму ў міністра Кубракова арыштавалі жанчыну, якая шмат гадоў змагаецца з «педафільскім лобі»

Галоўнае
Усе навіны →