Культура44

У Берліне адчыніцца свая Алея Зорак: першая зорка для Марлен Дытрых

Галівуд цяпер не адзін такі. 52 гады пасля таго, як у Лос-Анжэлесе была заснаваная вядомая Алея Зорак, Берлін таксама аснадзіцца ўласнай алеяй, на якой будуць увекавечаныя імёны дзеячаў кіно. На берлінскай алеі, якая пралягае побач з Музеям кіно на Падстдам-штрасэ, будуць напісаныя імёны толькі тых актораў і рэжысёраў, якія зрабілі свой унёсак менавіта ў нямецкі кінематограф. Першая, чыё імя хочуць увекавечыць у асфальце —легендарная Марлен Дытрых, уражэнка Бэрліну. Алею прадэманструюць на гэтым тыдні падчас Берлінскага кінафэсту, які сёлета адзначае 60 гадоў.

Марлен Дытрых, якая нарадзілася ў 1901 г., прыдбала сусветную славу дзякуючы галоўнай ролі ў меладраме «Блакітны анёл» у 1930 г., але ў дзень прэм'еры імігравала ў ЗША, дзе ўзяла ўдзел у некалькіх галівудскіх касаробах. Нягледзячы на ўпрошванні міністра прапаганды фашыстоўскае Нямеччыны Ёзэфа Гебельса Марлен Дытрых не пагадзілася вярнуцца на бацькаўшчыну, адрэагаваўшы на запросіны: «Я не нашу карычневага». Памёрла Марлен Дытрых у 1992 г.

На Алеі побач з Дытрых выгравіруюць імёны 39 іншых выбітных дзеячоў кінамастацтва, сярод якіх: амерыканец Квенцін Таранціна, чый апошні фільм «Бясслаўныя байструкі» часткова здымаўся ў Нямеччыне, і ў дадатак сюжэтна закранае падзеі Другой Сусветнай, рэжысёр Фрыц Ланг (стваральнік мацеры ўсіх фантастычных антыўтопіяў, стужкі «Метраполіс»), немец турэцкага паходжання Фаціх Акін (аўтар вядомай трагікамедыі «Галавой аб сценку» пра жыццё турэцкіх імігрантаў у ФРН), а таксама акторы аўстрыйскага паходжання Ромі Шнайдэр і Арнольд Шварцэнэгер.

Алея адчыніцца для публічнага агляду (і шпацыру) толькі ў верасні, і штогод да яе будуць дадаваць дзесяць новых імёнаў жывых і спачылых актораў і кінадзеячаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай13

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены расійскі археолаг Буцягін зноў збіраецца ў Крым1

Ад нядзелі ў Беларусь прыйдзе лета

«Ідэя — сэкс»: сацсеткі ў захапленні ад хлопцаў, якія на ўніверсітэцкім конкурсе прыгажосці выйшлі ў вышыванках17

Ціханоўская: Колькі нас ні душаць рэпрэсіямі, ні палохаюць — мы з вамі працягваем упарта рабіць беларускую справу10

Андрэй Пачобут вярнуўся ў фэйсбук

Хто гэтыя людзі, якія масава расхвальваюць Лукашэнку ў каментарах? На гэтым тыдні яны масава павалілі ў Threads19

Вядомы лагатып цяпер будзе належаць сяброўцы Віктара Лукашэнкі4

Было мінус 20 градусаў, стала мінус 15. Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы ацаніў пацяпленне адносін з Мінскам2

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай13

У Чэхіі малады беларус трапіў у кому — наглытаўся таблетак праз праблемы з легалізацыяй і разрыў з дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць