Грамадства22

У Брэсцкім раёне накрылі сакрэтны пункт па вытворчасці беспілотнікаў

Учора брэсцкія памежнікі правялі агляд нежылых памяшканняў у адной з вёсак. У пабудовах выяўленыя і канфіскаваныя сем беспілотнікаў самалётнага тыпу, антэны, акумулятары, пульты кіравання, цеплавізар і іншыя камплектуючыя.

Скрыншот відэа Памежны камітэт

Усе прадметы належаць тром грамадзянам Беларусі. У дачыненні да мужчын пачаты адміністрацыйны працэс, распавялі ў ДПК.

Зараз праводзяцца далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы для ўстанаўлення ўсіх фактаў супрацьпраўнай дзейнасці зламыснікаў.

Нагадваем, што з 1 красавіка ўступіў у сілу ўказ Лукашэнкі «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў». Дакументам забараняецца ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб беспілотнікаў і выкарыстанне паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь без належнага дазволу. Інакш штраф да 50 базавых.

Каментары2

  • Андрусь
    22.08.2024
    Ну, калегі, ну...
    Ну навошта так проста ў адкрытую рэтрансляваць лукашыстаў? Які зламыснікі? Адкуль вы пацвердзілі (з двух незалежнах крыніц, так жа ж?) інфармацыю, што ў іх з тымі беспілотнікамі былі нейкія злыя мыслі?
    Можа, яны расійкія войскі тымі беспілотнікамі знішчыць хацелі. Хіба ж гэта злыя намеры? Гэта ж толькі да лепшага!
  • Проста жыхар
    22.08.2024
    Дык што, цяпер займацца авіямадэляваннем у Беларусі забаронена? Хай тады ў дом піянераў з рэйдам ідуць.

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?7

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць