Грамадства99

Гомельскія сілавікі прымусілі затрыманага «за падпіску» расказаць пра сэксуальную арыентацыю

Пра чарговага затрыманым за падпіску на паблік, унесены ў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў», паведаміў канал гомельскіх сілавікоў і апублікаваў відэадапытанне. Сілавікі прымусілі мужчыну расказваць пра сваё асабістае жыццё і прызнацца ў сваёй нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі, піша «Флагшток».

Як высветліў «Флагшток», гэта 30-гадовы мужчына, мяркуючы па яго старонках у сацсетках — царкоўны служыцель (прынамсі ў мінулым) Беларускай праваслаўнай царквы.

Мужчына сказаў, што быў падпісаны на старонку «Чай з малінавым варэннем» у сацсетцы VK. Сілавік (верагодна, супрацоўнік 8-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Гомельскага аблвыканкама) праводзіць старанны допыт і задае асабістыя пытанні: колькі затрыманы меў сэксуальных кантактаў з мужчынамі, як знаходзіў партнёраў.

Пры гэтым на відэа не быў зарэтушаваны твар мужчыны — у адрозненне ад папярэдніх падобных ролікаў. Верагодна, супрацоўнікі міліцыі зрабілі гэта спецыяльна, каб ускладніць жыццё затрыманаму.

Гэта не першы выпадак, калі сілавікі ў Беларусі наўмысна зневажаюць затрыманых у сувязі з іх сэксуальнай арыентацыяй і прымушаюць расказваць пра гэта.

Каментары9

  • Ганьба губазіку
    04.09.2024
    Затрыманы мае сэксуальную арыентацыю, якую хоча, гэта яго асабістая справа. Быць геям не сорамна.
    А вось супрацоўнікі 8-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Гомельскага аблвыканкама - яўна пі.да.ра.сы. Ды яшчэ і лукашысты.
  • Губазік, фас!
    04.09.2024
    На перадачы Ганны Сялук-нявесткі Лукашэнкі (Х-фактор) вядучыя перадачы - з нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй і не хаваюць гэтага.
    Ганне Сялук падабаецца.
    Губазік, фас на Г.Сялук!
  • Што з арыентацыяй гомельскіх сілавікоў?
    04.09.2024
    Гомельскія сілавікі няхай пра сваю арыентацыю раскажуць. Бо звычайнаму здароваму чалавеку нецікавыя усялякія сэксуальныя падрабязнасці іншых людзей.

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Што гэта за жалезныя дрывасекі і чаму дзяўчынка зігуе?» ВІДЭА16

Украінскім палонным сёння перад абменам уручылі пакеты з лукашэнкаўскай сімволікай6

«Дактары падазраюць сардэчны прыступ». Беларуса, які абвясціў галадоўку ў Літве, забрала хуткая7

Аршанскага чыноўніка, летась асуджанага за карупцыю, зноў заўважылі побач з кіраўнікамі2

У Мінску збіраюцца пашырыць вуліцу Максіма Багдановіча

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці24

60-гадовага псіхолага з вялікім стажам судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Зірніце, як схуднеў былы дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. Вось як гэта было2

Яшчэ адзін абмен палоннымі адбыўся на мяжы Беларусі і Украіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →