Грамадства

Афіцыйны курс даляра перавысіў 29 млн. беларускіх рублёў без уліку дэнамінацый

Афіцыйны курс даляра ЗША без уліку дэнамінацый 1994 і 2000 гадоў 16 лютага дасягнуў 29.000.000 беларускіх рублёў, а 17 лютага складзе 29.050.000 рублёў.

Па ступені абясцэньвання нацыянальнай валюты да амерыканскага даляра (з 1991 года)

Беларусь застаецца лідэрам сярод краін былога СССР

— такі вынік праведзенага БелаПАН аналізу афіцыйных валютных курсаў на 16 лютага 2010 года без уліку грашовых рэформ.

За Беларуссю ў першай пяцёрцы размясціліся Туркменістан — 7.125.000, Грузія — 1.707.700, Узбекістан — 1.534.150 і Украіна — 800.200.

Далей ідуць Таджыкістан — 436.710, Арменія — 76.266, Казахстан — 74.040, Азербайджан — 40.165, Расія — 30.221, Малдова — 12.739, Кыргызстан — 8.960.

Замыкаюць спіс дзяржавы Балтыі: Літва — 250,78, Эстонія — 114,59 і Латвія — 103,4. Курс даляра ў самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную валюту, без уліку дэнамінацыі склаў 9.000.000 рублёў.

Такім чынам, беларуская валюта абясцэнілася ў адносінах да амерыканскага даляра ў 4,1 разу больш, чым валюта Туркменістана, у 17 разоў — Грузіі, у 19 разоў — Узбекістана, у 36,2 разу — Украіны, у 66,4 разу — Таджыкістана, у 380 разоў — Арменіі, у 392 разы — Казахстана, у 722 разы — Азербайджана, у 960 разоў — Расіі, у 2.277 разоў — Малдовы, у 3.237 разоў — Кыргызстана, у 115.639 разоў — Літвы, у 253.067 разоў — Эстоніі і ў 280.464 разы больш, чым валюта Латвіі. У выпадку з Прыднястроўем гэтыя суадносіны складаюць 3,2 разу.

Адзнаку 1 млн. беларускіх рублёў (без уліку дэнамінацый) афіцыйны курс даляра дасягнуў 17 снежня 1998 года, 5 млн. — 11 мая 2000 года, 10 млн. — 12 верасня 2000 года, 15 млн. — 26 кастрычніка 2001 года, 20 млн. — 3 красавіка 2003 года, 21 млн. — 16 верасня 2003 года, 22 млн. — 13 снежня 2008 года, 26 млн. — 2 студзеня 2009 года, 27 млн. — 27 студзеня 2009 года, 28 млн. — 13 лютага 2009 года, пасля чаго вагаўся, даходзячы ў ніжняй кропцы да 27,1 млн. — цяперашніх 2.710 рублёў (11 лістапада).

Каментары

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць