Грамадства22

Міністр унутраных спраў Літвы назвала, колькі беларусаў давялося прымусова выслаць назад у краіну

За 2023 год Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы прызнаў 1421 грамадзяніна Беларусі пагрозай нацыянальнай бяспецы. Цягам 2024 года — 224 чалавекі. Як вынікае са слоў міністра ўнутраных спраў Літвы Агнэ Білатайце, некаторых з гэтага спісу давялося прымусова вывозіць з Літвы ў Беларусь.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Пагранкамітэт Беларусі

У якіх беларусах Літва бачыць пагрозу?

Як правіла, Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы прызнае пагрозай тых беларусаў, якія раней служылі па кантракце ў шэрагах МУС Беларусі, у войску або іншых сілавых ведамствах, займалі высокія пасады ў дзяржаўных структурах або з'яўляюцца «кашалькамі» рэжыму Лукашэнкі.

Людзі, якіх Літва прызнае пагрозай нацыянальнай бяспецы, мусяць пакінуць яе тэрыторыю.

Колькі чалавек адмовілася з'ехаць добраахвотна?

У рэпартажы канала ТВ3 міністр унутраных спраў Літвы Агнэ Білатайце паведаміла журналістам, што на дадзены момант ёсць 9 выпадкаў, калі Служба аховы дзяржаўнай мяжы прымусова выслала такіх беларусаў з Літвы.

Кіраўнік аддзела міграцыі Аўдрус Шантарас у тым жа эфіры патлумачыў, што, паколькі чалавек уяўляе пагрозу грамадству, яго дастаўляюць да дзяржаўнай мяжы, дзе ён сам праходзіць пагранічны кантроль і пакідае тэрыторыю Літвы, з'язджаючы ў Беларусь.

Пры гэтым варта адзначыць, што высылцы з Літвы не падлягаюць тыя грамадзяне Беларусі, якія атрымалі ДНЖ на гуманітарных падставах.

Яскравы прыклад — кейс з актывісткай Вольгай Карач. Хоць яе і прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы, ёй выдалі новы ДНЖ на гуманітарных падставах і не сталі патрабаваць ад яе пакінуць краіну праз пагрозу палітычнага пераследу ў Беларусі. 

Нагадаем, у Беларусі Вользе Карач завочна прысудзілі 12 гадоў пазбаўлення волі.

Кіраўнік «Байсол» Андрэй Стрыжак у каментары «Нашай Ніве» сказаў, што ім невядомы выпадкі, калі прымусова высланыя з Літвы беларусы пасля трапілі пад крымінальны пераслед на радзіме па палітычных матывах.

Па стане на 1 ліпеня 2024 года 62 535 беларусаў маюць дзейны літоўскі дазвол на жыхарства.

Каментары2

  • Комба ЛССР
    11.10.2024
    Гендэрная квота, прэзумпцыйна вінаватае (немаведама ў чым) "чалавек пагроза грамадзтву", і побач дазвол адной з "пагозаў" пагражаць, стрыжакі-нязнайкі.
  • Ябабошачка
    11.10.2024
    Кейс з Карач яскрава дэманструе ўзровень адэкватнасці літоўскіх палітыкаў і "органаў".

Цяпер чытаюць

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны19

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў перайменаваць акіян у свой гонар40

Польскія спецслужбы лічаць рэальнай пагрозу замаху на Туска і міністра абароны3

У папы Льва XIV знайшлі новаўтварэнне ў лёгкім. Яго прааперуюць5

Што адбываецца з дызельным палівам у ЗША і чаму Трамп так клапоціцца пра гэта10

Мінсувязі патлумачыла, чаму не працуе «Обращения.бел»2

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак23

«Гэта сапраўдны квантавы скачок для мяне!» Калеснікава сыграла з сімфанічным аркестрам у Аўстрыі25

Зяленскі адмовіўся спыняць удары па расійскіх НПЗ, пакуль Расія атакуе ўкраінскую энергетыку36

У Беларусь з ААЭ экстрадзіравалі грамадзяніна Мадагаскара, якога вінавацяць у арганізацыі незаконнай міграцыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны19

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць