Здарэнні

У ДТЗ у Віцебску загінула жанчына

Адзін чалавек загінуў і яшчэ двое апынуліся ў бальніцы ў выніку ДТЗ у Віцебску, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ Віцебскага аблвыканкама.

Аварыя са смяротным вынікам адбылася ў панядзелак, 14 кастрычніка, у 15:50 на Маскоўскім праспекце абласнога цэнтра.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, 61-гадовы кіроўца Lada Vesta, рухаючыся ў напрамку вуліцы Церашковай, не справіўся з кіраваннем, выехаў на правы па ходзе руху тратуар, дзе ўчыніў наезд на светлавую апору», — паведамілі ў ДАІ.

Таксама там удакладнілі, што кіроўца і 30-гадовая пасажырка атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу для аказання дапамогі, а 60-гадовая пасажырка памерла.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь31

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Венгр на чэмпіянаце свету ў Берліне нечакана зрабіў «ход Беларуссю» і перамог5

На былых могілках каля касцёла святога Роха ў Мінску сталі ўзводзіць яшчэ адзін будынак11

Памёр Вадзім Папоў4

Базу адпачынку з глэмпінгам у Чэрвеньскім раёне прадаюць амаль за мільён даляраў

Асуджанага за генацыд Ратку Младзіча з размахам пахавалі ў Сербіі4

Украінцы нанеслі ўдар па расійскім самалёце ў Крыме2

Telegram абнавіўся, і гэтым адразу ж скарысталіся махляры2

У Курскай вобласці сутыкнуліся два расійскія знішчальнікі Су-35С20

Ва Украіне распрацавалі тэхналогію для знішчэння расійскіх «Бандэроляў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь31

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць